Пошук

Каляндар

 

Успамін сведчання Францішка Скарыны, Экзарха Антона і Архімандрыта Андрэя  


Успамін сведчання Францішка Скарыны, Экзарха Антона і Архімандрыта АндрэяЗ візітам у беларускіх грэка-католікаў у Празе

11 сакавіка 2012, у Крыжапаклонную Нядзелю, па запрашэнні Экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэскай Рэспубліцы Высокадастойнага Ўладыкі Ладзіслава (Гучка), Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў беларускую грэка-каталіцкую парафію Дабравешчання Насвяцейшай Багародзіцы ў Празе, якая рэгулярна збіраецца на малітву ў храме святых Кузьмы і Дзям’яна і якою апякуецца а. Андрэй Абламейка.

Успамін сведчання Францішка Скарыны, Экзарха Антона і Архімандрыта АндрэяУспамін сведчання Францішка Скарыны, Экзарха Антона і Архімандрыта АндрэяУспамін сведчання Францішка Скарыны, Экзарха Антона і Архімандрыта Андрэя„Калі сёння тут, у Празе, мы ў асаблівы спосаб ушаноўваем Крыж Хрыста, ён з’яўляецца для нас крыніцай Божага святла, у якім хочам узгадаць 70 год пакутніцкага подзвігу Экзарха Антона (Неманцэвіча) і 60 год мучаніцкай смерці Архімандрыта Андрэя (Цікоты), якія былі звязаныя з багаслоўскім рухам Велеградскіх Унійных Кангрэсаў у Чэхаславакіі даваеннага часу.

У гэтым жа святле Крыжа Хрыстовага хочам таксама ўзгадаць вялікі духоўны подзвіг Францішка Скарыны, які 495 год таму, у Празе, пачынаў выдаваць Біблію на старабеларускай мове.

Сёння тут, у Празе, беларускай грэка-каталіцкай парафіі хачу падараваць плён духоўнага подзвігу аднаго з вучняў Архімандрыта Андрэя – друйскага марыяніна а. Уладзіслава Чарняўскага – ягоны пераклад Бібліі на беларускую мову.
Гэта плён сапраўды вялікага подзвігу і крыжовага шляху а. Уладзіслава.

Усім вернікам жадаю, каб чыталі Біблію на роднай мове ў святле Крыжа Хрыстовага,
каб гэтае чытанне заахвочвала ўсіх нас да духоўнага і культурнага подзвігу
любіць нашу родную мову”
, – сказаў Архімандрыт Сяргей у казанні.

14.03.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier