Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


27.11.2015
Да 50-годдзя ІІ-га Ватыканскага СаборуУ II-ім Ватыканскім Саборы, з самага пачатку, прымаў актыўны ўдзел беларускі грэка-каталіцкай біскуп Чэслаў Сіповіч (1914-1981). Нарадзіўся ён у 1914 г. у вёсцы Дзедзінка, (былы Браслаўскі раён Віленскаяй губерніі), у сям'і беларусаў католікаў лацінскага абраду. З восені 1928 г. ён вучыўся ў сярэдняй школе пры кляштары беларускіх айцоў марыянаў у Друі. У 1933 г. у навіцыят у Друі, а ў 1935-1938 гг. вывучаў філасофію і тэалогію ва універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні. 1-га ліпеня 1938 г. ён быў выгнаны з манастыра (разам з іншымі манахамі) польскімі адміністрацыйнымі органамі віленскага ваяводства і быў вымушаны працягнуць сваю багаслоўскую адукацыю ў Рыме. Там, 16 чэрвеня 1942 г., быў высвячаны на святара ў візантыйска-славянскім абрадзе.
21.11.2015

Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi адбудзецца ў мiнскім архікатэдральным касцёле12 снежня ў мiнскім архікатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00 адбудзецца Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх бiскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў i вернiкаў. Аб гэтым піша Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім паведамленні.


«Святы Айцец Францiшак прызначыў Яго Эксцэленцыю арцыбiскупа Клаўдыё Гуджэроццi, якi на працягу апошнiх чатырох гадоў служыў Апостальскiм Нунцыем у Беларусi, Нунцыем ва Украiне.

17.11.2015
У мінскім Палацы мастацтваў тры дні экспанавалася «Праўда пра Курапаты»На працягу трох дзён, пачынаючы з 13 лістапада, у мінскім Палацы мастацтваў праходзіла выстава «Праўда пра Курапаты». Галоўнай мэтай мастацка-дакументальнага праекта было абудзіць у беларускай грамадскасці памяць да гэтага трагічнага месца масавага забойства людзей, якое было здзейснена бальшавіцкімі карнікамі ў 30-я гады мінулага стагоддзя.
17.11.2015

Унія сфармавала менталітэт беларусаўУ рэдакцыі Беларускай праграмы Ватыканскага радыё пра беларускіх уніяцкіх святароў раcпавёў гісторык Дзяніс Лісейчыкаў.

 

Белых плям у гісторыі Беларускай Грэка-Каталіцкай Цакрвы стала менш. У Мінску нядаўна выйшла ў свет кніга Дзяніса Лісейчыкава пра беларускіх святароў-уніятаў. Выданне стала сапраўдным даследваннем, якога дагэтуль ніхто не праводзіў. За 9 гадоў аўтар сабраў разам, знайшоўшы ў архівах Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, 8,5 тыс. біяграфій прадстаўнікоў беларускага ўніяцкага духавенства.


14.11.2015
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Беларусь — чатыры гады жыцця ў духу ЛюбовіСёння, 13 лістапада, Каталіцкі Касцёл у Беларусі даведаўся, што Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пакідае Беларусь — Папа Францішак перавёў яго як прадстаўніка Ватыкана ў Кіеў. За гэтыя гады многія жыхары Беларусі незалежна ад рэлігійнай і канфесійнай прыналежнасці пазнаёміліся з іерархам, сталі паважаць і нават палюбілі гэтага сына Італіі, а Апостальскі Нунцый палюбіў нашу краіну і наш народ. 
14.11.2015
Кніга пра ўніяцкіх святароў перададзеная Папе Францішку10-14 лістапада 2015 г. у Рыме адбыліся Студыйныя дні, прысвечаныя прасапаграфіі ўніяцкага духавенства на беларускіх землях у XVI–XIX ст., удзел у якіх узяў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў.

Цягам дзён адбыліся сустрэчы і размовы з Сакратарам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Архібіскупам Кірылам (Васілем), дырэктарам Архіва Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў у Ватыкане д-р Джанпаўла Рыгоцці, дырэктарам Генеральнага Архіва Ордэну Базыльянаў у Рыме а. Парфірыем Підручным, генеральным архіварыусам Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў у Рыме Вальдэмарам Карпуком.
13.11.2015
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прызначаны Апостальскім Нунцыем ва Украіне13 лістапада 2015 г. Святы Айцец Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім Нунцыем ва Украіне. Да гэтага часу, на працягу амаль чатырох з паловай гадоў, іерарх выконваў дыпламатычную місію ў Беларусі.

У Каталіцкім Касцёле ў Беларусі ў апошнія гады адбылося шмат станоўчых падзей і станоўчых змен. Сярод найбольш прыкметных – прызначэнне чатырох новых біскупаў, візіт у краіну Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы кардынала Пьетра Параліна, узвядзенне ў Мінску будынка Апостальскай нунцыятуры. У гэтых зрухах вялікая заслуга арцыбіскупа Гуджэроцці, які з першых дзён сваёй працы на беларускай землі падкрэсліваў асабістую зацікаўленнасць і імкненне Святога Пасаду да супрацоўніцтва паміж краінамі, захавання добрых адносін Касцёла з дзяржаўнымі ўладамі, міжрэлігійнага дыялогу, падтрымання атмасферы ўзаемапавагі і падтрымкі сярод каталіцкіх вернікаў і усіх людзей добрай волі.
12.11.2015
“Плённа вяшчаць Евангелле радасці і міласэрнасці”Дэлегацыя Беларускай Грэка-Каталіцкая Царквы прыняла ўдзел у святкаванні памяці Св. Язафата ў Рыме.

12 лістапада 2015 г., у свята святамучаніка Язафата, дэлегацыя Беларускай Грэка-Каталіцкая Царквы прыняла ўдзел ва ўрачыстай Літургіі ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Боскую Літургію пры алтары, дзе захоўваюцца мошчы святога, узначаліў архібіскуп Кірыл (Васіль), сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. З ім саслужылі іерархі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы (мітрапаліт Прэшаўскі Ян, біскук Кошыцкі Мілан і біскуп Братыслаўскі Пётр), біскуп украінскай епархіі ў Лондане Глеб і дапаможны біскуп Тарнопальскай архіепархіі Теадор, а таксама прадстаўнікі беларускага грэка-каталіцкага духавенства архімандыт Сяргей (Гаек) і іераманах Лявонцій (Тумоўскі). Акрамя таго, Літургію саслужылі шматлікія святары з Украіны, Славакіі, Расіі, Харватыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Італіі (некаторыя лацінскага абраду).
9.11.2015
Свята святамучаніка Язафата ў Полацку - 2015Дзень мучаніцтва св. Язафата, Архібіскупа Полацкага – 12 лістапада з’яўляецца парафіяльным святам для Полацкай грэка-каталіцкай парафіі. У гэтым годзе святкаванні прайшлі у нядзелю - 8 лістапада 2015 г. У гэты дзень адзначаліся 392-я ўгодкі мучаніцкай смерці святамучаніка Язафата. Такім чынам Полацкая парафія распачала тыдзень малітвы, які мае чарговые “станцыі” ў Рыме і ў Віцебску - 12 лістапада, у Вільні – 14 лістапада ды ва ўсіх парафіях у Беларусі – у нядзелю, 15 лістапада.
8.11.2015
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышоў у вечнасць Марыуш Карповіч – даследчык беларускай уніяцкай архітэктуры.

Паніхіду за супакой душы спачылага слугі Божага Марыуша адслужыў архім. Сяргей (Гаек) у Полацку ў суботу, 7 лістапада 2015 г. у грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier