Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Кніга пра ўніяцкіх святароў перададзеная Папе Францішку  


Кніга пра ўніяцкіх святароў перададзеная Папе Францішку10-14 лістапада 2015 г. у Рыме адбыліся Студыйныя дні, прысвечаныя прасапаграфіі ўніяцкага духавенства на беларускіх землях у XVI–XIX ст., удзел у якіх узяў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў.

Цягам дзён адбыліся сустрэчы і размовы з Сакратарам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Архібіскупам Кірылам (Васілем), дырэктарам Архіва Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў у Ватыкане д-р Джанпаўла Рыгоцці, дырэктарам Генеральнага Архіва Ордэну Базыльянаў у Рыме а. Парфірыем Підручным, генеральным архіварыусам Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў у Рыме Вальдэмарам Карпуком.

Кніга пра ўніяцкіх святароў перададзеная Папе ФранцішкуД-р Дзяніс Лісейчыкаў распавёў пра даследаванні, якія праводзяцца Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў вобласці вывучэння дакументальнай спадчыны Уніяцкай Царквы, а таксама прадставіў сваю кнігу «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.»

11 лістапада 2015 г. ў часе Агульнай аўдыенцыі архім. Сяргей (Гаек) прэзентаваў асобнік названай кнігі Папе Рымскаму Францішку.

14.11.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier