Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


8.06.2018

Ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Адна хвіліна дзеля міру»8 чэрвеня па ініцыятыве «Каталіцкага дзеяння» і шэрагу іншых каталіцкіх арганізацый а 13-й гадзіне ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Адна хвіліна дзеля міру».


Ініцыятыва ўзнікла чатыры гады таму ў падтрымку дыялогу дзеля міру на Святой Зямлі напярэдадні сустрэчы Святога Айца Францішка з прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам, кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам і Канстанцінопальскім патрыярхам Барталамеем, якая адбылася 8 чэрвеня 2014 г. у садах Ватыкана. З 2015 г. акцыя праводзіцца ва ўсім свеце 8 чэрвеня а 13-й гадзіне.

 

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася год таму, папа Францішак нагадаў пра актуальнасць ініцыятывы: «У наш час існуе вялікая патрэба маліцца — хрысціянам, юдэям і мусульманам — за мір».

8.06.2018

Апостальскі Нунцый на медыцынскай канферэнцыі ў Віцебску: Мы — на парозе культурнай рэвалюцыі7 чэрвеня ў Віцебску распачалася праца XIV міжнароднай медыцынскай канферэнцыі «Праблемы медычнай этыкі ў сучасным свеце», якая праводзіцца па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі і мясцовага аблвыканкама.


У працы канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных установаў Віцебска, а таксама прадстаўнікі Касцёла, сярод якіх біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і супрацоўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека монсеньёр Дарыюш Герс.

 

У прамове, з якой да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Апостальскі Нунцый, ён перадусім выказаў ім падзяку за ўнёсак у паглыбленне навуковых, антрапалагічных і этычных ведаў, а таксама за служэнне жыццю, асабліва праз клопат пра чалавечае жыццё з моманту зачацця ажно да яго натуральнага завяршэння.

6.06.2018

«Неабходна паважаць Цэрквы, якія знаходзяцца ў адзінстве з Рымам, але ўніятызм як шлях адзінства сёння не падыходзіць.»Святы Айцец Францішак 30 траўня 2018 г. прыняў у Ватыкане дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы, якую ўзначаліў мітрапаліт Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскай Парыярхіі.

 

Вітаючы прадстаўнікоў РПЦ, Папа Францішак зазначыў, што шлях адзінства — гэта адзіны надзейны шлях, і выказаў сваю радасць ад кожнай сустрэчы, якая дапамагае жыць верай і ісці разам.

 

«Я задаволены магчымасцю ісці разам з вамі шляхам адзінства: адзіным шляхам, які абяцае нам штосьці надзейнае, таму што шлях падзелу вядзе нас да войнаў і разбурэння. Я жадаю запэўніць вас, асаблівым чынам цябе, дарагі браце, і ўсіх вас, што Каталіцкі Касцёл ніколі не дапусціць, каб у яго членаў з’яўлялася стаўленне падзелу. Мы ніколі сабе гэтага не дазволім, я гэтага не жадаю. У Маскве – у Расіі – ёсць толькі адзін патрыярхат: ваш, і для нас не будзе іншага.


Калі які-небудзь католік, ці то вернік, святар або біскуп, - падымае сцяг уніятызма, які ўжо не дзейнічае і вычарпаў сябе – гэта таксама боль для мяне асабіста».

18.04.2018

18 красавіка — гадавіна смерці біскупа Баляслава Слосканса37-я гадавіна смерці Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса прыпадае сёлета. Баляслаў Слосканс — пастыр, які любіў беларускі народ, размаўляў на яго мове і, прайшоўшы праз шматлікія выпрабаванні, заставаўся моцным у веры.


Варта адзначыць, што іерарх таксама прымаў удзел у Другім Ватыканскім Саборы.

17.04.2018

Папа і Патрыярх Маскоўскі размаўлялі пра сітуацыю ў СірыіЯк паведаміла 17 красавіка расійскае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости», патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і папа Францішак абмеркавалі па тэлефоне тэкст сумеснай заявы ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Сірыі. Раней паведамлялася, што тэлефонная размова паміж Святым Айцом і кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы, у якой закраналася тэма сірыйскага канфлікту, адбылася трыма днямі раней.


Тэкст дакумента, пра які ідзе гаворка, зачытаў у аўторак прадстаўнікам СМІ Кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў).

14.04.2018

Новы біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы — самы малады ў свеце12 красавіка ў Ватыкане было паведамлена, што папа Францішак зацвердзіў кананічнае абранне Сінодам Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы святара Пятра Лазы дапаможным біскупам Сакальска-Жоўкаўскай епархіі, менаваўшы яго тытулярным біскупам Панійскім (Panitanus).

 

Прыняўшы біскупскае пасвячэнне, пра дату якога пакуль не паведамляецца, Пятро Лаза стане самым маладым каталіцкім біскупам у свеце.

 

Біскуп намінат нарадзіўся 3 чэрвеня 1976 г. у Калодзенцах на Львоўшчыне. У 1997 г. уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (айцы рэдэмптарысты), у якой у 2003 г. прынёс вечныя манаскія абяцанні.

10.04.2018

«Радуйцеся і весяліцеся»: абнародавана новая адгартацыя папы ФранцішкаВа ўрачыстасць Звеставання Пана 9 красавіка ў Ватыкане была абнародавана Апостальская адгартацыя папы Францішка Gaudete et exsultate («Радуйцеся і весяліцеся»), прысвечанай пакліканню да святасці ў сучасным свеце.


«Мы становімся святымі, калі жывем евангельскімі благаслаўленнямі — гэта галоўны шлях, таму што ён вядзе супраць плыні гэтага свету»,

— падкрэсліў Святы Айцец у дакуменце, які быў апублікаваны  на васьмі мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, польскай і арабскай.

Адгартацыя складаецца з пяці раздзелаў. У першым гаворка ідзе пра паўсюднасць паклікання да святасці. Святы Айцец заклікаў не апускаць рукі, мяркуючы, што святое жыццё з’яўляецца недасяжным ідэалам або спрабуючы наследаваць прыклады святасці, да якіх не былі прадвызначаны.

5.04.2018

НАШАЯ СПАДЧЫНАГістарычная кансультацыя пра школы Айцоў Базыльянаў у Гродзенскай губерні

 

5 красавіка 2018 г. у Архіве Грэка-каталіцкай  курыі ў Мінску прайшла гістарычная кансультыцыя на тэму "Публічныя школы айцоў базыльянаў у Гродзенскай губерні ў 1795 – 1839 гадах".

 

Да увагі чытачоў сайта прадстаўляем тэкст д-ра Радаслава Дабравольскага (з Collegium Suprasliense у Супраслі), які быў базай кансультацыі, і які ўжо раней быў зачытаны на Міжнароднай канферэнцыі «Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі і яго рэформа ўсходнеславянскага манастваСлужэнне Ордэна базыльянаў на Беларускіх землях: 1617 – 2017», што прайшла ў Баранавічах 4 лістапада 2017 г.
2.04.2018

"Братэрства — плён Пасхі Хрыста"Словы Папы Францішка ў Светлы панядзелак - 2.04.2018 г.

 

У Велікодны панядзелак, які ў Італіі называецца «панядзелкам Анёла», папа Францішак з акна свайго працоўнага кабінета ў ватыканскім Апостальскім палацы разам з сабранымі на плошчы Святога Пятра вернікамі прачытаў малітву «Уладарка неба», якая ў Велікодны перыяд чытаецца замест малітвы «Анёл Панскі».

2.04.2018

«Ужо святы»13 гадоў таму адышоў до Госпада Папа Ян Павел ІІ

 

2 красавіка 2005 г. адышоў у дом Нябеснага Айца Ян Павел ІІ — першы і адзіны ў гісторыі Папа славянскага паходжання.


Увечары таго дня 13 гадоў таму вялікі натоўп вернікаў, у якім было шмат моладзі, на плошчы Святога Пятра маліўся Ружанец. І вось сярод малітоўнай засяроджанасці прагучалі словы тагачаснага намесніка Дзяржаўнага Сакратарыяту арцыбіскупа Леанардо Сандры:

 

«Дарагія браты і сёстры, у 21.37 наш умілаваны Святы Айцец Ян Павел ІІ вярнуўся ў дом Айца. Памолімся за яго».


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier