Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

«Неабходна паважаць Цэрквы, якія знаходзяцца ў адзінстве з Рымам, але ўніятызм як шлях адзінства сёння не падыходзіць.»  


«Неабходна паважаць Цэрквы, якія знаходзяцца ў адзінстве з Рымам, але ўніятызм як шлях адзінства сёння не падыходзіць.»Святы Айцец Францішак 30 траўня 2018 г. прыняў у Ватыкане дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы, якую ўзначаліў мітрапаліт Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскай Парыярхіі.

 

Вітаючы прадстаўнікоў РПЦ, Папа Францішак зазначыў, што шлях адзінства — гэта адзіны надзейны шлях, і выказаў сваю радасць ад кожнай сустрэчы, якая дапамагае жыць верай і ісці разам.

 

«Я задаволены магчымасцю ісці разам з вамі шляхам адзінства: адзіным шляхам, які абяцае нам штосьці надзейнае, таму што шлях падзелу вядзе нас да войнаў і разбурэння. Я жадаю запэўніць вас, асаблівым чынам цябе, дарагі браце, і ўсіх вас, што Каталіцкі Касцёл ніколі не дапусціць, каб у яго членаў з’яўлялася стаўленне падзелу. Мы ніколі сабе гэтага не дазволім, я гэтага не жадаю. У Маскве – у Расіі – ёсць толькі адзін патрыярхат: ваш, і для нас не будзе іншага.


Калі які-небудзь католік, ці то вернік, святар або біскуп, - падымае сцяг уніятызма, які ўжо не дзейнічае і вычарпаў сябе – гэта таксама боль для мяне асабіста».

 

Далей Папа дадаў словы, якія мала цытаваліся ў СМІ:

«Неабходна паважаць Цэрквы, якія знаходзяцца ў адзінстве з Рымам, але ўніятызм як шлях адзінства сёння не падыходзіць. (Si devono rispettare le Chiese che sono unite a Roma, ma l’uniatismo come cammino di unità oggi non va). Мяне, наадварот, суцяшае, калі я бачу прыязна працягнутую руку, братнія абдымкі, аднадумства, рух насустрач. Экуменізм адбываецца ў руху. Будзем жа рухацца!»— сцвердзіў Першаіерарх Паўсюднай Царквы Яго Святасць Папа Францішак.

 

Не магчыма з сумным здзіўленнем не заўважыць, што ў перакладах на рускую мову багаслоўскі тэрмін “уніятызм” (l’uniatismo) перакладзены не як “униатизм” (як гэта было раней прынятым) а як “униатство” (што звычайна адносіцца да гістарычных працэсаў завяршання унійных пагадненняў.

 

І яшчэ адна заўвага: Папа сказаў «Экуменізм адбываецца ў руху. Будзем жа рухацца!». Але ў праваслаўным асяроддзі паняцце “экуменізм” лічыцца, мякка кажучы, памылковым і сумесныя малітвы не вітаюцца.

 

а. Андрэй Абламейка, Мінск


6.06.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier