Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


20.10.2018

Маскоўскі Патрыярхат выходзіць з каталіцка-праваслаўнай камісіі19 кастрычніка 2018 г. папа Францішак прыняў у ватыканскім Апостальскім палацы старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.

 

Напярэдадні іерарх узяў удзел у пленарнай сесіі XV Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў і звярнуўся да яе ўдзельнікаў з прамовай. Як паведамляецца на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы, Пантыфік сардэчна падзякаваў Мітрапаліту Іларыёну за выступленне. У сваю чаргу, ён перадаў Францішку словы прывітання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

 

Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў паінфармаваў Святога Айца, што Руская Праваслаўная Царква прыпыняе ўдзел у працы Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Гэта звязана з сітуацыяй, якая склалася ва ўзаемаадносінах Маскоўскага і Канстантынопальскага Патрыярхатаў. Мітрапаліт Іларыён агучыў пазіцыю сваёй Царквы ў гэтым пытанні і перадаў Папу тэкст заявы, прынятай на пасяджэнні Сінода ў Мінску.

20.10.2018

“Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове” У Рыме іерархі славянскіх грэка-каталіцкіх Цэркваў адзначылі 1150-годдзе першай Літургіі на царкоўнаславянскай мове.


18 кастрычніка 2018 г. Яго Блаславенства Святаслаў, Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, узначаліў Боскую Літургію ў папскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ (Santa Maria Maggiore) у Рыме. Богаслужэнне адбылося з нагоды юбілею 1150-годдзя першай Літургіі на царкоўнаславянскай мове, якую ў гэтым храме служылі Асветнікі славянаў святыя Кірыла і Мятод.

19.10.2018

#Synod2018: роля жанчын, экалогія і святасцьСінадальныя Айцы завяршылі даклады па трэцяй частцы Працоўнага дакумента XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў і распачалі яе абмеркаванне ў працоўных групах.

 

На кангрэгацыі ў першай палове дня 18 кастрычніка 2018 г. звярталася ўвага на ролю жанчын у жыцці Касцёла. Гаварылася пра патрэбу ў пераадоленні ўсіх форм адчужэння і стэрэатыпаў адносна іх, а таксама паважання і прызнання жаночага харызмату. Гэта называлася па-сапраўднаму тэрміновай патрэбай. Было выказана пажаданне правесці спецыяльны Сінод, прысвечаны жанчынам.

 

Біскупы заклікалі ўдзельнікаў хрысціянскага выхаваўчага працэсу зрабіць рахунак сумлення і не абмяжоўвацца “выключна пераказам паняццяў”, а прысвяціць Хрысту цэнтральнае месца ў сваёй дзейнасці. Моладзі трэба паказваць прыгажосць перадсужэнскай чыстасці, важнасць сумленнасці і адказнасці за супольнае дабро.

19.10.2018

Святы Пасад каментуе раскол паміж Масквой і КанстантынопалемРаскол паміж праваслаўнымі патрыярхатамі Масквы і Канстантынопаля, гэта – на думку афіцыйнага прадстаўніка Святога Пасаду – хоць і ўнутраны, але “сур’ёзны канфлікт”. 

 

“Гэты крок таксама аказвае непасрэдны ўплыў на экуменічны дыялог з Каталіцкім Касцёлам”, - заўважыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву “Kathpress”. Можна дапусціць, што Руская Праваслаўная Царква не будзе ўдзельнічаць у сумесных перамовах, пакуль канфлікт не будзе вырашаны.

10.10.2018

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся на Сінодзе па тэме ўдзелу моладзі ў ЭўхарыстыіВечарам 9 кастрычніка ў Рыме ў межах Сіноду Біскупаў, прысвечанага моладзі, пачаліся выступленні іерархаў па другой частцы Падрыхтоўчага дакумента. 


Раніцай наступнага дня на пасяджэнні выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які прадстаўляе беларускі епіскапат на Сінодзе.

 

У сваім выступленні старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі закрануў праблему духоўнай фармацыі праз удзел у сакрамэнтах і асабліва ў Эўхарыстыі. Асаблівую ўвагу ён надаў тэме ўдзелу моладзі ў нядзельнай і святочнай Імшы.

28.09.2018

У Мінску прайшоў Міжнародны навуковы круглы стол на тэму «Беларусь і Біблія»26 верасня ў межах выставачнага праекта «Беларусь і Біблія» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў міжнародны навуковы круглы стол, прысвечаны біблійнай тэматыцы.


У прадстаўнічым навуковым форуме бралі ўдзел навукоўцы з «Групы доследу рукапісаў» (ЗША), вядомыя даследчыкі кніжнай культуры і літаратуры, спецыялісты ў галіне багаслоўя, спецыялісты з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі і студэнты розных навучальных установаў краіны, прадстаўнікі грамадскіх і рэлігійных арганізацый. Сабраныя за круглым сталом, яны абмяркоўвалі пытанні ўплыву Бібліі на культуру і філасофскую думку Беларусі, распаўсюду Бібліі на тэрыторыі нашай краіны і прысутнасці Бібліі ў сучаснай культурнай прасторы краіны.

26.09.2018

Візітам у Эстонію папа Францішак завяршыў Апостальскае падарожжа ў краіны БалтыіРаніцай 25 верасня Святы Айцец прыляцеў у Эстонію, дзе ў талінскім аэрапорце яго сустракала прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, прадстаўнікі ўраду і мясцовага Касцёла.


Хлопчыкі і дзяўчынкі ў традыцыйных строях уручылі Папу кветкі, а дзіцячы хор праспяваў для высокага госця эстонскі народны спеў. Святы Айцец асабіста прывітаў кожнага з выканаўцаў і зрабіў з імі сумеснае фота.

25.09.2018

Папа Францішак у Аглоне працытаваў біскупа Баляслава Слосканса24 верасня падчас св. Імшы ў санктуарыі Маці Божай Аглонскай у Латвіі папа Францішак узгадаў словы Слугі Божага Баляслава Слосканса, які быў біскупам у Магілёве і Мінску ў жахлівы час савецкага пераследу веры.


У Эўхарыстыі, цэлебрацыю якой Святы Айцец узначаліў падчас свайго аднадзённага візіту ў Латвію ў межах Апостальскага падарожжа па краінах Балтыі, брала ўдзел вялікая група пілігрымаў з Беларусі. У санктуарыі Маці Божай Аглонскай, які знаходзіцца непадалёк ад беларуска-латвійскага памежжа, Пантыфік асабліва падкрэсліў, што Панна Марыя стаіць побач з пакутуючымі і заклікае да прабачэння і будавання братэрства.

24.09.2018

Аглона - досвед паўсюднасці Каталіцкай ЦарквыУ панядзелак 24 верасня пасля абеда тысячы паломнікаў маліліся з Папам Францішкам на плошчы перад базылікай у Аглоне - у Латгаліі. З Багародзіцай, якая была прысутнай у Аглонскай Іконе, латышы, беларусы, літоўцы, рускія, палякі, немцы ды прадстаўнікі іншых народаў маліліся да Хрыста, Адкупіцеля кожнага чалавека, за ўзрастанне ў веры, надзеі ды любові, за мір і братэрства між народамі.


Значная частка пілігрымаў прыбыла з Беларусі. За пілігрымаў БГКЦ адказнымі былі а. Андрэй Абламейка з Мінска і а. Аляксей Варанко з Віцебска. Сумесная малітва з Папам Францішкам была каштоўным досведам паўсюднасці Каталіцкай Царквы.

 

З плошчы ў Аглоне - Дзяніс

 

24.09.2018

Беларускія грэка-католікі моляцца з Папам Францішкам у Балтыйскіх КраінахАпостальскі візіт Яго Святасці Папы Францішка ў Літву, Латвію і Эстонію дае нагоду хрысціянам Беларусі сустрэцца ды маліцца з Папам. Святары і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прынялі ўдзел у малітве ў Вільні і Коўне. Сёння будуць удзельнічаць у св. Імшы ў Аглоне а некаторыя таксама заўтра ў Таліне.


"Наша пілігрымка ў Аглону ў Латгаліі праходзіць праз тэрыторыі, дзе ў свой час існавалі ўніяцкія парафіі ды базыліянскія манастыры, якія заставаліся ў блізкай сувязі з Полацкам. Гэтая пілігрымка для нас - гэта блаславёная нагода ўзгадаць у малітве гістарычную ўніяцкую прысутнасць і мужнае сведчанне веры нашых братоў і сёстраў у веры" - сказаў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка, які духова апякае пілігрымаў, што ў дарозе ў Аглону.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier