Пошук

Каляндар

 

Святы Пасад каментуе раскол паміж Масквой і Канстантынопалем  


Святы Пасад каментуе раскол паміж Масквой і КанстантынопалемРаскол паміж праваслаўнымі патрыярхатамі Масквы і Канстантынопаля, гэта – на думку афіцыйнага прадстаўніка Святога Пасаду – хоць і ўнутраны, але “сур’ёзны канфлікт”. 

 

“Гэты крок таксама аказвае непасрэдны ўплыў на экуменічны дыялог з Каталіцкім Касцёлам”, - заўважыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву “Kathpress”. Можна дапусціць, што Руская Праваслаўная Царква не будзе ўдзельнічаць у сумесных перамовах, пакуль канфлікт не будзе вырашаны.

 

Ватыканскі іерарх лічыць, што гэта выключна ўнутрана праваслаўны канфлікт, і таму Каталіцкі Касцёл не каментуе гэтай справы. З іншага боку, у нейкай ступені, удзел у канфлікце адбываецца ў адпаведнасці з экуменічным прынцыпам, што “калi церпiць адзін член Цела Хрыстовага, церпяць з ім усе члены”.

 

Маскоўскі Патрыярхат 15 кастрычніка 2018 г. афіцыйна спыніў эўхарыстычныя зносіны з Канстантынопальскім Патрыярхатам. Прычынай канфлікту стала стварэнне аўтаномнай, незалежнай ад Масквы, Праваслаўнай Царквы ва Украіне, пры падтрымцы Канстантынопаля. Царкоўныя ўлады ў Маскве разглядаюць гэта як умяшальніцтва ў іх кананічную тэрыторыю. Справу ўскладняюць і без таго няпростыя ўзаемаадносіны паміж Украінай і Расіяй.

 

Паводле Ватыканскага Радыё


19.10.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier