Пошук

Каляндар

 

“Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове”  


“Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове” У Рыме іерархі славянскіх грэка-каталіцкіх Цэркваў адзначылі 1150-годдзе першай Літургіі на царкоўнаславянскай мове.


18 кастрычніка 2018 г. Яго Блаславенства Святаслаў, Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, узначаліў Боскую Літургію ў папскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ (Santa Maria Maggiore) у Рыме. Богаслужэнне адбылося з нагоды юбілею 1150-годдзя першай Літургіі на царкоўнаславянскай мове, якую ў гэтым храме служылі Асветнікі славянаў святыя Кірыла і Мятод.

“Сёння мы сышліся да гэтай папскай базілікі, каб скласці Богу падзяку за падзею, якая адбылася тут 1150 год таму. Святыя Асветнікі славянаў Кірыла і Мятод прывезлі да Папы Адрыяна ІІ кнігі, перакладзеныя на стараславянскую мову, каб ён блаславіў іх для літургічнага ўжытку. Гэта падзея азначала новую эпоху ў гісторыі Царквы Хрыстовай у Еўропе.

З блаславення Папы Адрыяна ІІ Царква шырока адкрыла дзверы для славянскага свету і сёння мы, нашчадкі кірыла-мятодзіеўскай традыцыі, прыбылі сюды, каб падзякаваць Богу і Маці-Царкве, якая прымае тут сваіх дзяцей”, - сказаў Глава УГКЦ у сваёй пропаведзі.

На гістарычнасць гэтай падзеі - адзначыў Яго Блаславенства Святаслаў - паказвае прысутнасць на Боскай Літургіі грэка-каталіцкіх біскупаў Еўропы.

 

Глава УГКЦ прывітаў мітрапаліта Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы ўладыку Яна (Баб’яка), мітрапаліта Венгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы ўладыку Філіпа (Кочыша), Апостальскага Экзарха Балгарскай Царквы ўладыку Хрыста (Пройкава), Біскупа Мукачаўскай Грэка-Каталіцкай Епархіі ўладыку Мілана (Шашыка) з ягоным дапаможным біскупам уладыкам Нілам (Лушчакам) з Закарпацця, Апостальскага Візітатара для вернікаў УГКЦ у Італіі ўладыку Дыянісія (Ляховіча) і ўладыку Ірынея (Білыка), каноніка папскай базілікі Санта Марыя Маджорэ.

Звяртаючыся да прысутных, Першаіерарх УГКЦ адзначыў, што “сёння мы дзякуем нашым папярэднікам не толькі за дар мець магчымасць маліцца на стараславянскай мове, але і ўменне звяртацца да нашых людзей у духу Кірылы і Мятода”.

“Бо, святкуючы гэтае свята, мы не проста прымаем нейкую архаічную мову, мы хочам адчуць дух і харызму Кірылы і Мятода - уменне звяртацца да людзей на зразумелай ім мове. Хрыстова Евангелле патрэбна прапаведаваць на зразумелай для слухачоў мове. Хоць царкоўнаславянская мова застаецца афіцыйнай мовай УГКЦ, мы сёння ідзем у духу святых Кірылы і Мятода, служачы на ўкраінскай, партугальскай, славацкай, венгерскай і іншых мовах. І ўсімі гэтымі мовамі мы вяртаемся да той мовы, якую нам пакінулі святыя Кірыл і Мятод - мовы любові Бога да чалавека і Царквы да свайго народа”, - сказаў у пропаведзі Яго Блаславенства Святаслаў.

 

“Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове” “Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове” “Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове” “Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове” “Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове”

 

***

Гістарычная даведка

Святыя роўнаапостальныя Кірыла і Мятод з'яўляюцца стваральнікамі славянскай азбукі і перакладчыкамі богаслужбовых кніг на славянскую мову.

Да 868 года было тры афіцыйныя, так званыя “сакральныя" мовы: грэцкая, лацінская і габрэйская, а ўжо ад 868 года Папа Адрыян ІІ блаславіў выкарыстоўваць у багаслужэннях царкоўнаславянскую мову, падняўшы яе да рангу сакральных.

Гэта адбылося пасля таго, як святыя роўнаапостальныя браты Кірыла і Мятод прыбылі ў Рым у 867 годзе з мошчамі святога Папы Клімента (памёр у 101 г.), якія яны знайшлі ў горадзе Херсанесе падчас сваёй місіі да хазараў.

Папа Адрыян II, быў на працягу 25 гадоў настаяцелем храма Святой Марыі Маджорэ, блаславіў адслужыць Літургію на славянскай мове ў гэтай базыліцы і актыўна падтрымліваў місію святых Кірылы і Мятода сярод славянскіх народаў.

Пасля смерці (у Рыме) св. Кірыла Папа паставіў св. Мятода на біскупа Маравіі і Паноніі.

Сакратарыят Главы УГКЦ у Рыме

 

Паводле сайта ugcc.ua


20.10.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier