Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


1.03.2019

Дні ўспаміну Рыгора Барадуліна - у пятую гадавіну ягонай смерці- у Пятніцу, 1 сакавіка 2019 г., у 18:30 - Заўпакойная Боская Літургія 

ў храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску,

вул. Арджанікідзэ, д. 6;


- у Суботу, 2 сакавіка 2019 г., у 12:30 - Паніхіда 

за супакой душы спачылага Рыгора 

- на ягонай магіле, на могілкаў у м. Ушачы.

1.03.2019

Фотавыстава Элана Лыскова «Крыж» адкрыецца ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы6 сакавіка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбудзецца адкрыццё фотавыставы Элана Лыскова «Крыж».


«Пасля таго, як я меў радасць у мінулыя гады паказаць праект у Польшчы, а таксама ў Беларусі: у Росіцы і Жодзіне, прыйшоў час і для роднай парафіі на Залатой Горцы ў Мінску, — адзначае аўтар фотавыставы. 

 

Напачатку серыю здымкаў планавалася рабіць не для выставы, а для тых, хто на іх, у памяць аб гэтым святым часе рэкалекцый для моладзі, якія адбываліся пад апекай айцоў марыянаў і іншых аніматараў.

28.02.2019

НАПЯРЭДАДНІ ВЯЛІКАГА ПОСТУКатэхетычныя сустрэчы ў св. Язэпа


У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (Мінск, вул. Арджанікідзэ д. 6) пачынаецца сэрыя катэхезаў. Яны будуць праходзіць ува ўсе суботы Вялікага Посту.

У 18:00 гадз. - Вячэрня

у 19:00 гадз. -  катэхетычная сустрэча.


У Суботу, 2.03.2019, 

у 19:00 - Тэма: "Правілы літургічнай малітвы - Устаў"; выкладчык: а. доктар Лявонцій (Тумоўскі), ераманах-студыт з Рыму;


ДАДАТКОВАу Нядзелю, 3.03.2019 

у 19:30 - Тэма: "Малітва Якуба, які змагаўся з Богам"; выкладчык: а. Сяргей Ганчароў, новасвятар - рэдэмптарыст, пасля стажыроўкі ў Бельгіі.

27.02.2019

Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра прыярытэты душпастырства ў 2019 г.Рэха значнага юбілею – 1150-годдзя перадачы святымі Кірылам і Мятодам папу Адрыяну ІІ Святога Пісання на славянскай мове – працягвае гучаць у Грэка-Каталіцкай Царкве Беларусі.


Дата, якая адзначалася ў мінулым годзе, стала натхненнем для душпастырскай працы і ў гэтым, таму што спадчына апосталаў славянаў і апекуноў Еўропы актуальная і сёння.

Важна не толькі захаваць памяць аб падзеі, але і асэнсаваць яе, падкрэсліў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі. “Святыя Кірыл і Мятод перадалі папу Адрыяну ІІ Святое Пісанне і літургічныя тэксты на славянскай мове, якой славяне фактычна карыстаюцца ўвесь гэты час. Гэта агульнаславянская спадчына мае дачыненне і да Беларусі. Мы хочам зрабіць своеасаблівы рахунак сумлення: наколькі мы гэтай спадчынай жывём сёння? Таму што евангелізацыя азначае, не толькі прывесці чалавека ў храм, але і навучыць яго жыць Евангеллем там, дзе жыве і працуе: ў сферы культуры, навукі...”, - адзначыў іерарх.

27.02.2019

Святы Айцец пра каталіцка-праваслаўнае супрацоўніцтваПапа сустрэўся 25 лютага 2019 г. з прадстаўнікамі Апостальскага служэння і Цэнтра сям’і Афінскай Мітраполіі. Ён падзякаваў праваслаўным гасцям за супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам.

 

Сумесныя праекты дапамагаюць бачыць адно аднаго братамі і сёстрамі, “не заставацца вязнямі нашых адрозненняў”, але расці ў жаданні пераадольваць цяжкасці, якія стаяць на шляху поўнай камуніі, заўважыў Францішак.

26.02.2019

У Егіпце адзначаць 800-годдзе сустрэчы св. Францішка з султанам Аль-КамілемЗ 1 па 3 сакавіка ў Егіпце з удзелам прадстаўніка папы Францішка будзе ўрачыста адзначана 800-годдзе сустрэчы св. Францішка Асізскага з султанам Меледынам Аль-Камілем, паведамляе агенцтва КАІ.


Гэтая гістарычная падзея адбылася ў 1219 г. у горадзе Дам’ецце (Дум’ят), што на поўначы Егіпта.

 

Святога Айца Францішка на юбілейным святкаванні прадставіць Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры.

 

З гэтай нагоды егіпецкія францішкане падрыхтавалі шэраг святочных мерапрыемстваў.

23.02.2019

180-годдзе Полацкага "сабора" і насільнага "уз'яднання ўніятаў"Субота ўсяленскага памінання памерлых.


23 лютага 2019 г. - у грэка-каталіцкім каляндары ў Беларусі - Усяленскае памінанне памерлых. Гэтая субота прыпадае напярэдадні 180 гадавіны г. зв. Полацкага "сабора" 1839 г., на якім - па палітычнаму заказу царскай адміністрацыі - прайшло "уз'яднанне" беларускіх уніятаў з дзяржаўнай Расійскай Праваслаўнай Царквой.

21.02.2019

21 лютага 2019 г. - Дзень роднай мовыГрэка-каталіцкая моладзь моліцца тэкстамі, складзенымі Францішкам Скарынам.

 
Як вядома, 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА 20 гадоў таму для захавання моўнай і культурнай спадчыны ў свеце.


Працягваючы шматгадовую традыцыю, маладыя беларускія грэка-католікі ў гэты дзень у малітве выкарыстоўваюць тэксты, складзеныя Францішкам Скарынам, змешчаныя ў ягонай "Малой падарожнай кніжцы".

 

У першую чаргу гэта: "Акафіст Імю Ісусаваму" а таксама "Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста" і "Малітва да Найсвяцейшай Багародзіцы".


* * *

У рукі Твае аддаю самога сябе:

захавай душу маю, ацалі цела маё,

прасвятлі розум, напраў учынкі мае;

накіруй думкі мае да Бога,сэрца маё ўмацуй у добрым.


(З малітвы Францішка Скарыны да Найсвяцейшай Багародзіцы).

19.02.2019

"Тут месца не для старасці": адна старонка з гісторыі візантыйскай духоўнасціАсветніцкі клуб грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа ў Мінску запрашае.  

Аўторак, 19.02.2019

18:30 - Боская літургія
19:30 - Асветніцкі клуб - Сустрэча з іераманахам Лявонціям (Тумоўскім), доктарам усходніх царкоўных навук. Прэзэнтацыя дактарату "Тут месца не для старасці": Адна старонка з гісторыі візантыйскай духоўнасці.  


МЕСЦА: Чырвоны касцёл - ніжні храм (Бібліятэка).

12.02.2019

Гамілія Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра на свята Ушанавання Святых Апосталаў Усходу Кірылы і МятодаДарагія браты і сёстры!

 

Сённяшнія чытанні, як і ўшанаванне Святых Апосталаў Усходу Кірылы і Мятода, запрашаюць нас паразважаць над місіяй евангелізацыі.

 

У словах прарока Ісаі ўжо гучыць «добрая навіна» і наш погляд накіроўваецца ў бок Ерусаліма. Дабравеснік абвяшчае мір, звястуе радасць, прапаведуе збавенне. “… і ўсе разам радуюцца, бо на свае вочы бачаць, што Гасподзь вяртаецца ў Сіён”. Вочы ўсіх народаў зямлі звернутыя на святы горад Ерусалім.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier