Пошук

Каляндар

 

Фотавыстава Элана Лыскова «Крыж» адкрыецца ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы  


Фотавыстава Элана Лыскова «Крыж» адкрыецца ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы6 сакавіка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбудзецца адкрыццё фотавыставы Элана Лыскова «Крыж».


«Пасля таго, як я меў радасць у мінулыя гады паказаць праект у Польшчы, а таксама ў Беларусі: у Росіцы і Жодзіне, прыйшоў час і для роднай парафіі на Залатой Горцы ў Мінску, — адзначае аўтар фотавыставы. 

 

Напачатку серыю здымкаў планавалася рабіць не для выставы, а для тых, хто на іх, у памяць аб гэтым святым часе рэкалекцый для моладзі, якія адбываліся пад апекай айцоў марыянаў і іншых аніматараў.

 

Аўтар здымкаў — адзін з аніматараў. Але па прапанове айцоў сумеснымі сіламі атрымаўся праект „Крыж“. Праз некалькі гадоў пасля гэтага летніку мы разам маліліся, збіралі сведчанні і слухалі, як жыццё з Хрыстом змянялася ў тых, хто быў там».

 

Адкрыццё выставы Элана Лыскова адбудзецца ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44-А.

Пачатак у 20.00.

 

Паводле Catholic.by


1.03.2019

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier