180-годдзе Полацкага "сабора" і насільнага "уз'яднання ўніятаў"
    Субота ўсяленскага памінання памерлых.
23 лютага 2019 г. - у грэка-каталіцкім каляндары ў Беларусі - Усяленскае памінанне памерлых. Гэтая субота прыпадае напярэдадні 180 гадавіны г. зв. Полацкага "сабора" 1839 г., на якім - па палітычнаму заказу царскай адміністрацыі - прайшло "уз'яднанне" беларускіх уніятаў з дзяржаўнай Расійскай Праваслаўнай Царквой.
Беларускія грэка-каталікі ў заўпакойнай малітве ўзгадваюць ахвяры гэтага "уз'яднання". У суботу, 23 лютага 2019 г. група вернікаў наведала в. Царкоўна (Вярхнедзвінскі раён), дзе ў 1838 г. 111 уніяцкіх святароў падпісала мемарыял да імператара, у якім заяўлялі: "сваёй веры ламаць не будзем". На руінах уніяцкага храму ў в. Царкоўна пілігрымы маліліся за супакой душаў тых мужных святароў.
Пілігрымы затрымаліся на малітву і на могілках у в. Росіцы, і ля крыжа ў мясціне Асвея.
Усім ахвярам насілля - Вечная памяць!
|