Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
У Егіпце адзначаць 800-годдзе сустрэчы св. Францішка з султанам Аль-Камілем
Гэтая гістарычная падзея адбылася ў 1219 г. у горадзе Дам’ецце (Дум’ят), што на поўначы Егіпта.
Святога Айца Францішка на юбілейным святкаванні прадставіць Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры.
З гэтай нагоды егіпецкія францішкане падрыхтавалі шэраг святочных мерапрыемстваў.
1 сакавіка ў Дум’ят — горад, каля муроў якога ў верасні 1219 г. адбылася гістарычная сустрэчы св. Францішка з султанам, — прыбудзе вялікая пілігрымка. 2 сакавіка ў адным з найстарэйшых у свеце ісламскім універсітэце Аль-Азхар пройдзе канферэнцыя на тэму «Дыялог у міры і стрыманасці». Яе арганізатарамі выступіў сусветны саюз выпускнікоў універсітэта Аль-Азхар, а таксама францішкане Егіпта.
3 сакавіка 2019 прадстаўнік Папы Францішка - кардынал Леанарда Сандры (прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў) узначаліць цэлебрацыю ўрачыстай св. Імшы ў касцёле св. Юзафа ў Каіры.
Вось як адбылася сустрэча каталіцкага святога з султанам-мусульманінам. Вядома, што св. Францішак далучыўся да Пятага крыжовага паходу і 24 чэрвеня 1219 г. на караблі паплыў у Аку.
У верасні 1219 г. бядняк з Асізі наведаў Егіпет, дзе імкнуўся паразмаўляць з султанам адносна міру і веры.
Размова не прынесла непасрэдных вынікаў, але султан выступіў з прапановай на пэўны час вярнуць хрысціянам Ерузалем і частку Палестыны, якую ўдзельнікі крыжовага паходу не прынялі.
Толькі праз дзесяць гадоў прапанаваны султанам план быў рэалізаваны ў супрацоўніцтве з рымскім імператарам і каралём Сіцыліі Фрыдрыхам ІІ. Імператар узначаліў Шосты крыжовы паход, але не жадаў весці баявых дзеянняў і абмежаваўся толькі дыпламатычнымі крокамі. У асобе султана Аль-Каміля ён знайшоў выдатнага партнёра для перамоваў.
У іх выніку ў Ерузалеме ўключна з Гарой Святыні (Храмавая гара) склалася добра арганізаваная сістэма падвойнага суверэнітэту, што зноў давала хрысціянам магчымасць па ўзгадненні цэлебраваць св. Імшу ў катэдры на гары і ў мячэці Аль-Акса.
Пра сустрэчу св. Францішка з султанам і яе значэнне для міжрэлігійнага дыялогу казаў папа Францішак падчас свайго нядаўняга візіту ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Паводле Catholic.by |
|
26.02.2019
|






Сёньняшняе чытаньне:
