Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


9.07.2020

СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020Матэрыяламі духовай праграмы Пілігрымкі, якая праходзіць у днях 8-12 ліпеня ў фармаце ан-лайн,  карыстаюцца вернікі з разных мясцінаў Беларусі - ад Гародні, Слоніма  ды Бярозаўкі да Гомеля і Чачэрска. Асабістая малітва вернікаў розных канфесій абдымае ўсю Беларусь.

 

Некаторыя вернікі працягваюць малітву ў бліжайшым для іх храме, просяць святаслужыцеляў памаліцца ў іхніх інтэнцыях.

Сёння, у чацвер 9 ліпеня 2020, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне  Боскую Літургію ў дасланых вернікамі інтэнцыях адслужыў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка. 

9.07.2020

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020Дзень ІІ: 9 ліпеня 2020

 

Духовая праграма:

Евангелле паводле св. Яна, 2:1-23.

 

Молімся за сем’і Беларусі, за бацькоў, моладзь і дзяцей – за ўмацаванне хрысціянскіх, сямейных каштоўнасцей у грамадстве.

8.07.2020

РЭХА ПЕРШАГА ДНЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ПІЛІГРЫМКІ 2020Да духовай праграмы Пілігрымкі, якая праходзіць у фармаце ан-лайн, далучыліся ўдзельнікі розных мясцінаў Беларусі і Замежжа.

 

Асабліва каштоўнымі былі словы духовай сулучнасці і Архіпастырскае Блаславенне, якое для ўсіх удзельнікаў Пілігрымкі даслаў з Чыкага Высодастойны Ўладыка Бенядыкт (Алексійчук), які 26 год таму быў ініцыятарам грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Далучаецца ён да руплівых і нястомных малітваў пілігрымаў за Беларусь.

 

Словы духовай салідарнасці для ўдзельнікаў Пілігрымкі даслалі беларускія грэка-католікі з Варшавы, Любліна, Рыму.

8.07.2020

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020Дзень І: 8 ліпеня 2020

 

Духовая праграма:

Евангелле паводле св. Яна, 1:1-51.

 

Молімся за перакладчыкаў і выдаўцаў Бібліі на беларускай мове, ад Францішка Скарыны да нашых дзён.

7.07.2020
Пачаць духовую Праграму пілігрымкі ў моцы Духа Святога СуцяшальнікаДуховая Праграма XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020 праходзіць у фармаце ан-лайн. Гэта праграма духовая – не віртуальная. 

Пачаць яе і здзейсніць магчыма толькі ў моцы Духа Святога. 

 

Таму ўдзельнікаў Праграмы запрашаем уважліва выслухаць біблійную мэдытацыю а. Андрэя Буйніча пра дзейнасць Духа Святога Суцяшальніка ў жыцці вернікаў Царквы. 

(Гамілія прагучала ў Радыё Марыя ў VI Велікодную нядзелю, але яна будзе карыснай і ў гэты час пілігрымкі).

7.07.2020

Духовы заплечнік пілігрыма 2020Ад самога пачатку грэка-каталіцкай Пілігрымкі Віцебск – Полацк, адной з найважнейшых інтэнцый малітвы пілігрымаў з'яўляецца духоўнае адраджэнне Беларусі: жыцця хрысціянскіх Цэркваў, мовы, культуры, грамадства…

 

Малітва пілігрымаў упісваецца ў Няспынную малітву за Беларусь.

Карысным дапаможнікам ёсць “Малебен за беларускі народ”.

7.07.2020

Напярэдадні XXVI Пілігрымкі 2020“Я – Дарога і Праўда, і Жыццё”.

 

XXVI грэка-каталіцкая пілігрымка ў 2020 годзе праходзіць пад дэвізам “Святло Ўсходу”.

Духовая праграма праходзіць у фармаце ан-лайн, але пілігрымка – гэта заўжды дарога. 

Напярэдадні Пілігрымкі ўсім удзельнікам праграмы прапануем мікра-катэхезу “Я – Дарога і Праўда, і Жыццё”.

6.07.2020

Грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебска ў Полацк – позірк на пройдзены шляхПершая пілігрымка была арганізавана ў 1995 годзеіераманахам-студытам з Полацка а. Валерым (Алексійчуком) – сёння грэка-каталіцкім біскупам у Чыкага.

Пілігрымка праходзіць у першыя дэкады ліпеня кожнага года на працягу пяці дзён.

 

Кожная пілігрымка праходзіць пад асобным дэвізам, які адлюстроўвае праграму падрыхтаваную арганізатарамі. 

6.07.2020

Дэвіз і логатып XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020Дэвіз XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, 2020: “Святло Ўсходу”.

 

Гэта тытул Апостальскага Паслання св. Яна Паўла ІІ “Orientale Lumen - Святло Ўсходу” (ад 2 траўня 1995 г.), што з’яўляецца базай духовай Праграмы пілігрымкі ў гэтым годзе.

У складанай сітуацыіі эпідэміі духовая Праграма пілігрымкі пройдзе 8-12 ліпеня 2020 года ў фармаце ан-лайн. 

 

На сайце www.svjazep.org будуць змяшчацца духовыя матэрыялы на кожны дзень Праграмы. Іх можна свабодна перапосціць у соц-сеткі.

Кожны можа далучыцца да духовай Праграмы ў сваім месцы пражывання.

5.07.2020

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, 02Духовая падрыхтоўка грэка-каталіцкіх парафій Заходняга дэканата

 

Апостальскае Пасланне Папы Яна Паўла ІІ “Orientale Lumen - Святло Ўсходу” – тэта духовая база XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, 2020.

У сітуацыіі эпідэміі значная частка духовай праграмы Пілігрымкі пройдзе ў фармаце ан-лайн. Але як падрыхтоўка да самой пілігрымкі, на працягу 2 тыдняў, у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях ў Беларусі праходзяць “сінаксы” – г. зн. багаслужэнні, малітвы і катэхетычныя сустрэчы прадстаўнікоў парафій.

На мінулым тыдні 28 чэрвеня – 4 ліпеня духовая падрыхтоўка праходзіла ў парафіях Цэнтральнага дэканата. У нядзелю, 5 ліпеня 2020 духовы подзвіг перанялі парафіі Заходняга дэканата.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier