Паводле гістарычных звестак вядома, што ўжо ў ІІ стагоддзі першыя хрысціяне ахвяроўвалі святую Эўхарыстыю за памерлых падчас іх пахавання, а таксама ў гадавіну іх смерці. Традыцыя ж малітваў за памерлых у канкрэтны дзень узнікла ў Х стагоддзі па ініцыятыве святога Адылона, бэнэдыктынскага абата з Клуні ў Францыі. Ён устанавіў 2 лістапада днём малітваў за душы ўсіх памерлых вернікаў, і неўзабаве гэтая традыцыя распаўсюдзілася ў Еўропе і на нашых тэрыторыях.
“Я – Дарога і Праўда, і Жыццё”.
XXVI грэка-каталіцкая пілігрымка ў 2020 годзе праходзіць пад дэвізам “Святло Ўсходу”.
Духовая праграма праходзіць у фармаце ан-лайн, але пілігрымка – гэта заўжды дарога.
Напярэдадні Пілігрымкі ўсім удзельнікам праграмы прапануем мікра-катэхезу “Я – Дарога і Праўда, і Жыццё”.