Пошук

Каляндар

 


20.05.2021

«Бачыць усё па-новаму»   Распачынаецца юбілейны Ігнацыянскі год.   

    
20 траўня 2021 года ў іспанскай Памплоне генеральны супэрыёр Таварыства Ісуса айцец Артуро Соса SI афіцыйна распачаў юбілейны Ігнацыянскі год.

Роўна 500 гадоў таму, 20 мая 1521 года Ігнацый Лаёла, у той час — вайсковец у арміі іспанскага караля, быў сур’ёзна паранены ў нагу, з чаго распачаўся шлях яго навяртання. Ігнацыянскі год працягнецца да ўспаміну святога Ігнацыя, які будзе адзначацца 31 ліпеня 2022 года, і завершыцца ўрачыстай цэлебрацыяй святой Імшы ў галоўнай святыні езуітаў — касцёле del Gesù ў Рыме.  


Беларускія грэка-католікі віншуюць езуітаў, што нясуць служэнне ў Беларусі і ў юбілейным Ігнацыянскім годзе ў малітве ўзгадваюць ахвярных езуітаў, якія ў мінулым рупліва і нястомна падтрымлівалі місію Уніяцкай Царквы. 

 

З асаблівай ўдзячнасцю Госпаду ўзгадваем св. Андрэя Баболю, пакутніка экзарха Антона Неманцэвіча ды слугу Божага Адама Штарка.    

20.05.2021

Грэка-каталіцкая Парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на Парафіяльнае святаГрэка-каталіцкая Парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на Парафіяльнае свята: ЗЫХОД СВЯТОГА ДУХА (у ніжнім храме Чырвонага касцёла).

 

Пятніца 21.05.21, Адданне свята Узнясення Гасподняга,

18:30 - Боская Літургія


Нядзеля 23.05.21, ЗЫХОД СВЯТОГА ДУХА
11:00 - Боская Літургія.


Панядзелак 24.05.21, ДЗЕНЬ СВЯТОГА ДУХА,

Свята парафіі - 423 гады ад заснавання.
18:30 - Боская Літургія.

 

Узначаліць Апостальскі візітатар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек) у саслужэнні святароў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

У рамках духовай падрыхтоўкі вернікі працягваюць дзевятніцу малітвы словамі Акафіста да Святога Духа.

 

Праграма духовай падрыхтоўкі і святкаванне праходзіць у ніжнім храме Чырвонага касцёла.

18.05.2021

У Янаве Палескім адзначылі ўрачыстасць у гонар святога Андрэя Баболі — апекуна Пінскай дыяцэзіі15 мая, у вігілію ўрачыстасці святога Андрэя Баболі, галоўнага апекуна Пінскай дыяцэзіі, вернікі са шматлікіх куткоў Палесся сабраліся ў санктуарыі ў Янаве Палескім (суч. «Іванава») на традыцыйны фэст.

 

Святкаванне распачалося з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой сабраныя маліліся адмысловую літанію, просячы заступніцтва святога Андрэя Баболі. Таксама была прачытана літанія да святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, якому прысвечаны бягучы год у паўсюдным Касцёле.  

 

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з іерархам літургію канцэлебравалі святары Пінскай дыяцэзіі, а таксама святары ўсходняга абраду на чале з айцом архімандрытам Сяргеем Гаекам.

15.05.2021

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ15 траўня 2021 ва ўзросце 76-і гадоў адышоў у вечнасць Чэслаў Буткевіч, бацька Старшыні ККББ біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.  

 

Біскупу Алегу выказваем словы спачування а душу святой памяці Чэслава даручаем Божай Міласэрнасці.

 

Вечная яму памяць!

15.05.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 16.05.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

12.05.2021

У Стоўбцах ушанавалі памяць архімандрыта Льва Гарошкі11 траўня 2021 г. да Стоўбцаў прыбылі грэка-каталіцкія пілігрымы з Мінска ды Івацэвічаў, каб у рыма-каталіцкім храме св. Казіміра, у малітве, узгадаць памяць грэка-каталіцкага святара Льва Гарошкі, які пасля святарскіх свячэнняў атрыманых у 1937 нёс душпастырскае служэнне ў розных каталіцкіх парафіях усходняга абраду (грэка-каталіцкіх) на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі, у тым ліку ў Стоўбцах.

 

Пілігрымка, якую ўзначаліў дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў, была арганізаваная з нагоды 110 гадоў з дня нараджэння айца Льва Гарошкі (11.03.1911) — святара-патрыёта, інтэлектуала, грамадскага дзеяча і журналіста, шматгадовага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.  

8.05.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 09.05.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

6.05.2021

Кардынал Кох: юбілей Нікейскага Сабору можа стаць штуршком да ўстанаўлення агульнай даты ВялікадняКардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, указаў на важнасць агульнай даты святкавання Вялікадня на хрысціянскім Усходзе і Захадзе.


Як нагадаў іерарх, розніца звязана з тым, што Цэрквы на Захадзе, пачынаючы з XVI ст., вылічваюць дату Вялікадня паводле грыгарыянскага календара, таму ўрачыстасць заўсёды адзначаецца ў першую нядзелю пасля першай веснавой поўні месяца. На Усходзе ж многія Цэрквы і сёння прытрымліваюцца юліянскага календара.

3.05.2021
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў павіншаваў праваслаўных вернікаў Беларусі з Пасхай ХрыстовайНапярэдадні свята Пасхі Хрыстовай, якое вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы сёлета адзначаюць 2 мая, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч кіруе святочнае віншаванне і пажаданні праваслаўным братам і сёстрам.
1.05.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 02.05.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier