Паводле гістарычных звестак вядома, што ўжо ў ІІ стагоддзі першыя хрысціяне ахвяроўвалі святую Эўхарыстыю за памерлых падчас іх пахавання, а таксама ў гадавіну іх смерці. Традыцыя ж малітваў за памерлых у канкрэтны дзень узнікла ў Х стагоддзі па ініцыятыве святога Адылона, бэнэдыктынскага абата з Клуні ў Францыі. Ён устанавіў 2 лістапада днём малітваў за душы ўсіх памерлых вернікаў, і неўзабаве гэтая традыцыя распаўсюдзілася ў Еўропе і на нашых тэрыторыях.
15 траўня 2021 ва ўзросце 76-і гадоў адышоў у вечнасць Чэслаў Буткевіч, бацька Старшыні ККББ біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.
Біскупу Алегу выказваем словы спачування а душу святой памяці Чэслава даручаем Божай Міласэрнасці.
Вечная яму памяць!