Пошук

Каляндар

 


12.06.2021
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 13.06.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

11.06.2021

Прэс-служба Святога Пасаду зрабіла заяву па БеларусіКіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні апублікаваў заяву па Беларусі, якая стала адказам на шматлікія запыты журналістаў.


Са зместам заявы знаёміць Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

 

«Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа»,— гаворыцца ў афіцыйнай заяве каіраўніка ватыканскай прэс-службы.

2.06.2021
Беларуская версія Ватыканскага інтэрнэт-радыё ўжо ў эфіры1 чэрвеня 2021 г. пачала дзейнічаць беларуская версія Ватыканскага інтэрнэт-радыё. Гэты год для папскай радыёстанцыі – юбілейны, яна адзначае сваё 90-годдзе.

 

Анлайн-трансляцыя даступная як на сайце Vatican News, так і ў аплеце Radio Vaticana для смартфонаў на IOS і Android. Апрача навін і рубрык Беларускай рэдакцыі, у праграме штодзённа будзе Імша, Літургія гадзін (Ютрань, Нешпары, Камплета) і Ружанец на лацінскай мове, шмат класічнай музыкі.

29.05.2021

Армяна-каталіцкую Царкву Дома Кілікійскага часова ўзначаліў архібіскуп Бутрас МараяціЧасовым апостальскім адміністратарам Армяна-каталіцкай Царквы Дома Кілікійскага прызначаны архібіскуп сірыйскага Алепа Бутрас Мараяці. Кіраўнік гэтай каталіцкай царквы ўсходняга абраду патрыярх Рыгор Бедрас ХХ Габраян памёр 25 траўня на 87-м годзе жыцця.

 

Прызначэнне архібіскупа Мараяці, пра што было абвешчана ўвечары 26 траўня, было ажыццёўлена ў адпаведнасці з артыкулам 127 Кодэкса канонаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, які абвяшчае, што ў перыяд вакантнага патрыяршага пасаду адміністратарам становіцца «найстарэйшы па хіратоніі біскуп сярод членаў Патрыярхавае курыі, а ў выпадку адсутнасці такой, сярод членаў пастаяннага сінода».

26.05.2021

Адышоў у вечнасць Патрыярх Армянскай Каталіцкай Царквы Дома КілікійскагаАдышоў у вечнасць патрыярх-каталікос Армянскай Каталіцкай Царквы Дома Кілікійскага Яго Блаславенства Рыгор Пётр ХХ (Капраян).

 

Патрыярх Рыгор Пётр памёр у Бейруце ранкам 25 траўня.

 

Рыгор Капраян нарадзіўся 15 лістапада 1934 года ў Алепа ў Сірыі. Пасвечаны 28 сакавіка 1959, у сан біскупа ўведзены ў 1977 годзе. Да красавіка 2013 года біскуп Рыгор быў біскупам армянаў-каталікоў у Францыі. Стаў армянскім патрыярхам-каталікосам Дома Кілікійскага 25 ліпеня 2015 года, змяніўшы Нерсэса Петраса Тармуні.

 

Паводле https://ru.armeniasputnik.am/

23.05.2021
23 траўня - успамін Пачэснай Еўфрасінні Полацкай, Асветніцы БеларусіЕфрасіння Полацкая (да манаства — Прадслава) — нарадзілася 5 студзеня 1104 года ў сям'і Святаслава Усяславіча. Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж, аднак яна адмовілася ад шлюбу і патаемна прыняла пострыг у Полацкім манастыры. Пасля гэтага яна займалася перапісам кніг, пабудавала за свае сродкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Спаса-Праабражэнскую царкву і Богаяўленскі манастыр.

У 1161 годзе Ефрасіння Полацкая заказала у мясцовага майстра Лазара Богшы выраб напрастольнага крыжа.
23.05.2021
23 траўня 2021 — сьвята ЗЫХОДУ СЬВЯТОГА ДУХАСьвята Пяцідзясятніцы — сьвята Царквы Божай.

🌿 Дух Сьвяты заўсёды быў, і ёсьць, і будзе: Ён ня мае ні пачатку ні канца, але заўжды з Айцом і Сынам зьяднаны і адзінасутны. Ён – Жыцьцё і Творца жыцьця; Ён Сьвятло і Падаўца сьвятла, сам Добры і Крыніца дабра. Праз Яго мы пазнаем Айца, і Сына праслаўляем, і вызнаем адзіную сілу, адзіную годнасьць, адзіную хвалу Сьвятой Тройцы.

🌿 Дух Сьвяты – Сьвятло і Жыцьцё. Ён жыве і крынічыць жыцьцё; Дух разважнасьці, Дух розуму; добры, правы, мудры; Ён усім кіруе і ачышчае правіны. Ён Бог і Той, хто абагаўляе; Агонь, што ад Агню паходзіць; Ён прамаўляе, дае і разьдзяляе дараваньні. Прарокі ўсе праславіліся Ім, разам з боскімі апосталамі і мучанікамі. Дзіўныя рэчы чуем, дзівосныя рэчы бачым: агонь разьдзяляецца, каб раздаваць дары.

🌿 Уладару Нябесны, Суцяшальніку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча! Прыйдзі і пасяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашыя.

(З пахвальных псальмаў ютрані Зыходу Сьвятога Духа).
22.05.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 23.05.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

22.05.2021

Вячэрня на сьвята Зыходу Сьвятога ДухаСьвятар, узяўшы эпітрахіль і фелон, адчыняе райскія дзьверы. Дыякан кадзіць, а сьвятар стаіць перад прастолам. Пасьля каджэньня дыякан выходзіць, становіцца перад райскімі дзьвярыма: Устаньце! 

Сьвятар: Слава сьвятой і адзінасутнай, і жыватворчай, і неразьдзельнай Тройцы спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Прыйдзіце, паклонімся… (гл. далей)

Сьвятар зачыняе райскія дзьверы, скідае з сябе фелон і выходзіць у эпітрахілі перад райскімі дзьвярыма. Чытальнік пачынае чытаць уступны псалом 103. Падчас чытаньня сьвятар моліцца сьвяцільныя малітвы (гл. пасьля псалма).

Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага. 

21.05.2021

21 мая – успамін святога Заснавальніка Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Дзевы МарыіСупольнасць Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Дзевы Марыі ў Беларусі віншуем са святам іхняга Заснавальніка – св. Яўгена дэ Мазэно.


Дзякуем Госпаду за служэнне Місіянераў Аблатаў у Беларусі, дзякуем беларускім Аблатам за іхнюю братэрскую салідарнасць і падтрымку, якую аказваюць святарам і вернікам Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.

 

Асабліва падзяка за традыцыйную шматгадовую нястомную гасціну, якую Айцы Аблаты аказваюць у Шуміліне ўдзельнікам грэка-каталіцкай Пілігрымкі Віцебск – Полацк.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier