Пошук

Каляндар

 

21 мая – успамін святога Заснавальніка Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Дзевы Марыі  


21 мая – успамін святога Заснавальніка Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Дзевы МарыіСупольнасць Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Дзевы Марыі ў Беларусі віншуем са святам іхняга Заснавальніка – св. Яўгена дэ Мазэно.


Дзякуем Госпаду за служэнне Місіянераў Аблатаў у Беларусі, дзякуем беларускім Аблатам за іхнюю братэрскую салідарнасць і падтрымку, якую аказваюць святарам і вернікам Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.

 

Асабліва падзяка за традыцыйную шматгадовую нястомную гасціну, якую Айцы Аблаты аказваюць у Шуміліне ўдзельнікам грэка-каталіцкай Пілігрымкі Віцебск – Полацк.

 

***


Віншуем так сама ды ўзгадваем у малітве Пачэснага айца Андрэя Мадэя, які нясе адказнае служэнне Супэрыёра Місіі ў Туркменістане (Missio sui iuris – Місія свайго права).

 

Як душпастыр у Санктуарыі Маці Божай у Кодані на Падляшшы (побач нэа-унійнай парафіі ў Кастамлотых) а. Андрэй шмат гадоў (да 1997 г.) апякаў духова беларускіх пілігрымаў (у тым ліку і грэка-католікаў), што прыбывалі да санктуарыяў у Кастамлотах, Кодані ды Лесьнай Падляскай.

(У міжваенны час Айцы Аблаты служылі ў нэа-унійнай парафіі ў Кодані).


Пачэсным Айцам Аблатам жадаем Божага блаславення "на многія і шчасныя леты!". 


+архім. Сяргей, МІС


21.05.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier