Пошук

Каляндар

 


4.08.2021

4 жніўня 2021 – 61-я гадавіна біскупскай хіратоніі Уладыкі Чэслава Сіповіча4 жніўня 1960 г. ў Мюнхене, на XXXVII Міжнародным Эўхарыстычным кангрэсе, біскупскую хіратонію атрымаў а. Чэслаў Сіповіч МІС – першы беларускі грэка-каталіцкі біспуп пасля ліквідацыі структураў Уніяцкай Царквы на Беларусі ў 1839 годзе.

 

Хіратонію ў храме св. Ганны ўзначаліў украінскі архібіскуп Іван Бучка (з Рыму) а разам з ім біскупы Платон Карныляк, (украінскі экзарх з Мюнхэну) i Андрэй Каткоў з Рыму (візітатар для рускіх католікаў візантыйскага абрада за граніцай). Саслужылі пяць беларускіх святароў. З правага боку алтара, на адмысловым месцы – біскуп Баляслаў Слоскан, апостальскі адміністратар Мінскі i Магілеўскі.

Таксама прысутнічалі біскупы Габрыель Букатка (з епархіі Крыжаўцы ў Югаславіі), Іосіф Шмандзюк i Іван Прашка (украінцы з дыяспары), Юзаф Гаўліна (паляк з Вялікабрытаніі).

3.08.2021
Грэка-католікі Беларусі пачалі Успенскі пост1 жніўня пачаўся самы малады з чатырох гадавых пастоў - Успенскі пост. З яго дапамогай вернікі рыхтуюцца да самага вялікага свята Найсвяцейшай Багародзіцы - яе Успення. «Такім чынам мы пераймаем пасты і малітвы Усячыстай Дзевы Марыі, якімі яна рыхтавалася да сустрэчы свайго Божага Сына ў яе святым Успенні».
1.08.2021

1 жніўня - памяць св. Альфонса ЛігуорыСв. Альфонс - заснавальнік Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (або рэдэмптарыстаў). 


Ён быў кананізаваны ў 1839 г., у 1871 г. быў вызнаны Настаўнікам Царквы, а ў 1950 г. - святым апекуном спаведнікоў і маралістаў а таксама хворых на артрыт.


Грэка-католікі Беларусі з удзячнаcцю  Найсвяцейшаму Адкупіцелю Ісусу Хрысту ўзгадваюць служэнне рэдэмптарыстаў для дабра Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ды малітвам св. Алфонса давераюць служэнне грэка-каталіцкіх рэдэмптарыстаў у Беларусі сёння.

31.07.2021

31 ліпеня - у каляндары Рыма-Каталіцкай Царквы: Памяць Св. Ігнацыя ЛаёлыІгнацый Лаёла (1491-1556) - дваранін-рыцар з Краіны Баскаў, вялікая фігура ў гісторыі Царквы.Заснавальнік Таварыства Ісуса (манаскага ордэна Езуітаў). Духоўны ползвіг св. Ігнацыя на працягу ўжо пяці стагоддзяў служыць апорай для многіх людзей з розных краін і заахвочвае іх змяніць сваё жыццё.


"Дзе любоў, там адбываюцца вялікія рэчы: там, дзе не здараецца нічога вялікага, там няма любові" - св. Ігнат Лаёла


Грэка-католікі Беларусі з удзячнасцю Госпаду Ісусу ўзгадваюць служэнне езуітаў для дабра З'яднанай Царквы ды малітвам св. Ігнацыя давераюць служэнне езуітаў у Беларусі сёння.

31.07.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 01.08.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы

30.07.2021

На шляху да свята Перамянення Гасподняга - 6 жніўняУ грэка-каталіцкіх супольнасцях у Беларусі з 30 ліпеня па 8 жніўня 2021 г. праходзіць традыцыйная Дэкада малітвы.


Дэкада абдыме першы тыдзень Успенскага посту, які пачынаецца 1-га жніўня і свята Перамянення Гасподняга - 6-га жніўня.

 

Завяршыцца ў нядзелю - 8-га жніўня 2021 г.

30.07.2021

Першы кантэмпляцыйны кляштар з’явіўся ў ТаджыкістанеУ Таджыкістане — сярэднеазіяцкай краіне, якая раней уваходзіла ў склад Савецкага Саюзу, — быў адкрыты першы кантэмляцыйны (сузіральны) каталіцкі кляштар.


Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, кляштар знаходзіцца ў таджыцкай сталіцы Душанбэ, побач з адным з двух каталіцкіх касцёлаў у гэтай краіне з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Уся каталіцкая супольнасць Таджыкістана, параўнальнага па колькасці жыхароў з Беларуссю, налічвае ўсяго каля 120 вернікаў.

30.07.2021

«Нямецкі след»: хто і калі на самай справе хрысціў РусьАб белых плямах самай важнай падзеі ў гісторыі Русі распавядае матэрыял, падрыхтаваны карэспандэнтам РІА Навіны Антонам Скрыпуновым.

 

У Расіі адзначылі Дзень хрышчэння Русі. Лічыцца, што гэта адбылося ў 988 годзе ў Кіеве. Аднак апошнія даследаванні паказалі: у рускай дзяржаве на той момант ужо былі і храмы, і святары - цалкам магчыма, рэлігію Хрыста  прынялі значна раней. 

29.07.2021

Дзень падзякі за Хрост св. Уладзіміра і за Берасцейскую ўніюПершаіерарх Украінскай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук) заклікаў вернікаў прыйсці ў храмы ў дзень святога князя Уладзіміра (28 ліпеня паводле юліянскага каляндара) і аднавіць абяцанні, якія яны склалі (праз хросных бацькоў) у дзень свайго Хрышчэння. 


У каментары аддзелу інфармацыі УГКЦ Вярхоўны Архіепіскап Святаслаў адзначыў, што Украінская грэка-каталіцкая Царква з'яўляецца пераемніцай Царквы часоў Хрышчэння св. Уладзіміра. Таму свята князя Уладзіміра - гэта дзень удзячнасці Богу за дар Хрышчэння - нацыянальнага і асабістага.

28.07.2021
Без каталіцкай навуковай думкі не было б Інтэрнэту, лічыць спікер РПЦДасягненні сучаснай еўрапейскай культуры, у тым ліку інтэрнэт, былі б немагчымыя без інтэлектуальнага развіцця каталіцкай думкі, лічыць кіраўнік сінадальнага Аддзела РПЦ па ўзаемаадносінах з грамадствам і СМІ Уладзімір Легайда.

«Калі разглядаць культуру праваслаўную, каталіцкую і пратэстанцкую потым і глядзець, як развівалася еўрапейская цывілізацыя, то, з аднаго боку, сучасныя дасягненні гэтай цывілізацыі, безумоўна, звязаны з развіццём каталіцкай думкі. Не мая ідэя, не мая думка, але, на мой погляд, цалкам правільная - умоўна кажучы, без схаластыкі не было б інтэрнэту», - сказаў Легайда ў мінулы панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier