У грэка-каталіцкіх супольнасцях у Беларусі з 30 ліпеня па 8 жніўня 2021 г. праходзіць традыцыйная Дэкада малітвы.
Дэкада абдыме першы тыдзень Успенскага посту, які пачынаецца 1-га жніўня і свята Перамянення Гасподняга - 6-га жніўня.
Завяршыцца ў нядзелю - 8-га жніўня 2021 г.
Дэкада малітвы - гэта і час асэнсаваць змест і актуальнасць Дэкалога - Дзесяці Божых Запаведзяў, якія адносяцца да жыцця кожнага чалавека, Царквы і грамадства ў кожны час.
6 жніўня - гэта так сама дзень успаміну выдання Псалтыра Францішкам Скарынам (у 1517 г.), таму ў малітве ў час Дэкады вернікі ўзгадваюць гэтага хрысціянскага лекара, інтэлектуала, друкара, прадпрынімальніка і моляцца Госпаду ягоным "Акафістам Імю Ісуса".
- У Мінску, у храме грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе 6), у Пятніцу - 30 ліпеня 2021 г.
Боская Літургія (за лекараў, інтэлектуалаў, журналістаў, прадпрынімальнікаў) - у 18:30.
+++
Дзесяць Божых Запаведзяў
Я – Госпад Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі.
- Не май іншых багоў, апроч Мяне.
- Не ўжывай імя Госпада Бога твайго дарэмна.
- Памятай дзень святы святкаваць.
- Шануй бацьку свайго і маці сваю.
- Не забівай.
- Не чужалож.
- Не крадзі.
- Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
- Не пажадай жонкі бліжняга твайго.
- Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.