1 жніўня - памяць св. Альфонса Лігуоры
Св. Альфонс - заснавальнік Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (або рэдэмптарыстаў).
Ён быў кананізаваны ў 1839 г., у 1871 г. быў вызнаны Настаўнікам Царквы, а ў 1950 г. - святым апекуном спаведнікоў і маралістаў а таксама хворых на артрыт.
Грэка-католікі Беларусі з удзячнаcцю Найсвяцейшаму Адкупіцелю Ісусу Хрысту ўзгадваюць служэнне рэдэмптарыстаў для дабра Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ды малітвам св. Алфонса давераюць служэнне грэка-каталіцкіх рэдэмптарыстаў у Беларусі сёння.
|