Святочнае казанне каноніка Аляксея Ляшко ў Полацку, 13 ліпеня 2025 г.
Cвятая Царква святкуе Нядзелю святых Айцоў першых шасці сабораў:
Першага, які адбыўся у 325 годзе па Нараджэнні Хрыстовым у Нікеі, у прысутнасці Канстанціна Вялікага і 318 святых айцоў. Сёлета як раз прыпадае 1700 гадавіна з моманту яго склікання. Сабор склікаўся перш за ўсё для таго, каб вырашыць багаслоўскую спрэчку паміж прыхільнікамі александрыйскага протапрэсвітара Арыя, які вучыў, што другая Асоба Тройцы, Логас, меншая за Першую Асобу, Бога Айца і была створана Богам Айцом, і біскупам Александрыйскім Аляксандрам. Айцы Сабору прынялі таксама Нікейскі Сімвал Веры.
На гэтым саборы святыя айцы таксама вызначылі, што біскуп Александрыйскі надзяляецца гонарам вылічваць праваслаўную пасхалію і паведамляць пра дату Вялікадня іншым цэрквам, якія павінны прытрымлівацца гэтай даты.
Міма гэтага Айцы Першага Сабору пастанавілі вылечыць раскол, які здзейсніў біскуп Мяліцій. За ім быў пакінуты толькі тытул біскупа без права здзяйсняць хіратоніі і іншыя іерархічныя дзеянні. Мяліціянскія біскупы былі пакінуты ў іх сане, аднак без права кіраваць царквой.
Таксама на Саборы было прынята 20 кананічных правіл, якія рэгулююць жыццё Царквы.