Пошук

Каляндар

 


1.11.2022

“ДЗЯДЫ” – ЧАС МАЛІТОЎНАЙ ПАМЯЦІ ПРА ПАМЕРЛЫХ1 – 5 лістапада 2022 г. - Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска.

1.11.2022 – АЎТОРАК, гадз. 18:30 – Парафія Святога Духа,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай


2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай


2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі,
Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны д. 7:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай


5.11.2022 – СУБОТА, гадз. 10:00
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

ДАДАТКОВА: У СУБОТУ 5.11.2022 - душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.

31.10.2022
Еўрапейская сінадальная асамблея – ў лютым 2023 года ў Празе5-12 лютага 2023 года ў чэшскай Празе адбудзецца Кантынентальная сінадальная асамблея для Еўропы. Рашэнне было прынята на двухдзённым анлайн-пасяджэнні Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE).

 

Чакаецца, што ў сустрэчы прымуць удзел больш за 200 чалавек: 156 дэлегатаў епіскапатаў і 44 госці, запрошаныя Прэзідыумам CCEE – гаворка ідзе пра прадстаўнікоў касцёльных інстытутаў еўрапейскага ўзроўню. Кожная біскупская канферэнцыя таксама зможа выбраць 10 дэлегатаў для ўдзелу ў анлайн-дыскусіях.

28.10.2022

28 кастрычніка ў каляндары БГКЦ: Памяць Вялебнай Параскевы, ігуменні ПолацкайГэта храмавае свята грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку; (іншым Апекуном парафіі ёсць свмч. Язафат). Віншуем Настаяцеля і вернікаў парафіі. 

 

Дата смерці (dies natalis) Параскевы Полацкай  - 12 лістапада 1239 (Рым) але існуе літургічная практыка, што памяць "малой" святой адзначаецца ў дзень яе заступніцы (28 кастрычніка святкуецца таксама памяць мучаніцы Параскевы Пятніцы).

28.10.2022
Пантыфік і рэлігійныя лідары падпісалі антываенны заклік“Мы, вернікі, павінны імкнуцца да міру ўсімі магчымымі спосабамі”, - сцвярджаецца ў закліку, падпісаным рэлігійнымі лідарамі, у тым ліку Папам, якія ўдзельнічалі ў рымскай сустрэчы за мір.

 

"На жаль, мы таксама неаднаразова ўступалі ў рознагалоссі паміж сабой, злоўжываючы святым імем Божым: мы просім прабачэння ў пакоры і сораме за гэта", - гаворыцца ў дакуменце, дзе адзначаецца, што мір – гэта пакліканне кожнай рэлігіі.

27.10.2022
Абнародаваны Дакумент кантынентальнага этапу Сінода27 кастрычніка 2022 года быў абнародаваны Дакумент кантынентальнага этапу Сінода Біскупаў. Ён стане асновай для другой фазы сінадальнага працэсу, які праходзіць у Касцёле.

 

Дакумент, выдадзены на італьянскай і англійскай мовах, быў складзены на падставе справаздач, дасланых у Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў, па выніках першага этапу сінадальных кансультацый і дыскусій, якія з кастрычніка 2021 года праходзілі ва ўсіх дыяцэзіях свету. Ён не мае дактрынальнага характару, не з’яўляецца пералікам мясцовых досведаў, сацыялагічным аналізам ці “дарожнай картай”, што ўтрымлівае арыенціры і мэты, якіх трэба дасягнуць. “Рабочы дакумент” дапамагае пачуць галасы Божага народа, з іх інтуіцыяй, пытаннямі, рознагалоссямі. Ён стане асновай для далейшых абмеркаванняў.

25.10.2022
“Малітва - гэта сіла міру”

Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаюць намаганні Папы Францішка дзеля міру.

 

25 кастрычніка 2022 г., у Рыме завяршаецца духоўная Сустрэча прадстаўнікоў вялікіх рэлігій свету дзеля міру.

 

У 16:30 (17:30 ў Мінску) Яго Святасць Папа Францішак узначаліць у Калізеі Малітву хрысціянаў - у прысутнасці прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і Супольнасцёй.

 

Прадстаўнікі іншых рэлігій збіраюцца на малітве ў розных месцах Рыму.

24.10.2022

“Рэлігіі і культуры ў дыялогу”У нядзелю, 23 кастрычніка 2022 г., у Рыме пачалася духоўная Сустрэча прадстаўнікоў вялікіх рэлігій свету, людзей культуры і палітыкі дзеля міру.


Гэта працяг гістарычнай малітвы прадстаўнікоў рэлігій аб міры, якая адбылася ў Асізі 27 кастрычніка 1986 г. па ініцыятыве св. Яна Паўла ІІ.

 

У гэтым годзе Сустрэча пад дэвізам “Рэлігіі і культуры ў дыялогу” праходзіць 23-24-25 кастрычніка 2022 г. Духоўныя лідэры будуць абмеркоўваць пытанні міру ў сучасным свеце на працягу трох дзён.

Сустрэча завяршыцца ўвечары 25 кастрычніка ў рымскім Калізеі, малітвай, якую ўзначаліць Папа Францішак.

23.10.2022

У Мінскай катэдры Апостальскі нунцый усклаў на арцыбіскупа Юзафа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам (фотарэпартаж)У суботу 22 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч усклаў палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага.


Арцыбіскуп Станеўскі артымаў палій з рук Папы Францішка ў Рыме 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.

 

З 2015 года Папа больш не накладае паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем Святога Айца, гэты абрад здзяйсняюць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі.

22.10.2022

Папа Францішак возьме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір, якая пройдзе ў Калізеі23–25 кастрычніка ў Рыме пройдзе сустрэча рэлігійных лідараў і прадстаўнікоў розных народаў і культур, кульмінацыяй якой стане сумесная малітва за мір з удзелам Папы Францішка ў рымскім Калізеі.


«Святы Айцец возьме ўдзел у Малітве за мір з прадстаўнікамі вялікіх сусветных рэлігій, арганізаванай Супольнасцю святога Эгідыя пад назвай „Крык аб міры“, якая адбудзецца ўвечары у аўторак 25 кастрычніка ў Калізеі», — сказаў Матэо Бруні, кіраўнік прэс-службы Святога Псаду, словы якога перадае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

20.10.2022

22 кастрычніка 2022 г.  у мінскай катэдры Апостальскі нунцый ускладзе мітрапалічы палій на арцыбіскупа Юзафа СтанеўскагаУ суботу 22 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч ускладзе палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага.


Арцыбіскуп Станеўскі артымаў палій з рук Папы Францішка ў Рыме 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. З 2015 года Папа больш не накладае паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем Святога Айца, гэты абрад здзяйсняюць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі. У Рыме Пантыфік толькі ўручае ім гэты атрыбут літургічнага адзення Мітрапаліта.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier