Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
САКАВІКА |
“Рэлігіі і культуры ў дыялогу”
Гэта працяг гістарычнай малітвы прадстаўнікоў рэлігій аб міры, якая адбылася ў Асізі 27 кастрычніка 1986 г. па ініцыятыве св. Яна Паўла ІІ.
У гэтым годзе Сустрэча пад дэвізам “Рэлігіі і культуры ў дыялогу” праходзіць 23-24-25 кастрычніка 2022 г. Духоўныя лідэры будуць абмеркоўваць пытанні міру ў сучасным свеце на працягу трох дзён. Сустрэча завяршыцца ўвечары 25 кастрычніка ў рымскім Калізеі, малітвай, якую ўзначаліць Папа Францішак.
Арганізатарам Сустрэчы з'яўляецца Супольнасць Святога Эгідыя (Comunita’ di Sant’Egidio). Вэб-сайт, на якім можна сачыць за мерапрыемствам: https://www.santegidio.org/pageID/1/langID/it/HOME.html - дзе таксама прадстаўлены тэксты і дакладчыкі трох дзён.
+++
Заклік Папы Францішка маліцца за мір ва Украіне 23 кастрычніка, пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” і апостальскага блаславення Святы Айцец Францішак чарговы раз заклікаў маліцца за мір ва Украіне і анансаваў адмысловае набажэнства з сваім удзелам.
“Паслязаўтра, у аўторак 25 кастрычніка 2022 года, я адпраўлюся ў Калізей, каб памаліцца за мір ва Украіне і ў свеце разам з прадстаўнікамі Цэркваў, хрысціянскіх Супольнасцей і сусветных рэлігій, якія сабраліся ў Рыме на сустрэчу пад назвай Вокліч аб міры. Заахвочваю вас далучыцца да гэтай вялікай просьбы да Бога. Малітва – гэта сіла міру. Будзем працягваць маліцца за змучаную Украіну”, - звярнуўся Францішак да сабраных на плошчы святога Пятра.
Ён прызнаўся ў тым, што “з трывогай сочыць за працяглай канфліктнай сітуацыяй у Эфіопіі”, і чарговы раз паўтарыў, “што насілле не ліквідуе рознагалоссі; яно толькі ўзмацняе іх трагічныя наступствы”. Папа звярнуўся да ўсіх тых, хто нясе палітычную адказнасць, заклікаючы іх “спыніць пакуты безабароннага насельніцтва і знайсці справядлівыя рашэнні для трывалага міру ва ўсёй краіне”. “Няхай намаганні бакоў у дыялогу і пошуку агульнага дабра прывядуць да канкрэтнага шляху прымірэння”, - звярнуўся ён. Вернікаў Пантыфік папрасіў маліцца, сведчыць салідарнасць і неабходную гуманітарную дапамогу на карысць Эфіопіі. Да тых жа жэстаў Францішак запрасіў сабраных на ватыканскай плошчы і ў адносінах да насельніцтва афрыканскіх краін, якія пацярпелі ад разбуральнай паводкі. “Малюся за ахвяр і выказваю сваю блізкасць мільёнам перамешчаных асоб, запрашаючы да больш актыўных сумесных намаганняў па прадухіленні гэтага бедства”, - звярнуўся Папа.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News |
24.10.2022
|