Пошук

Каляндар

 

У Мінскай катэдры Апостальскі нунцый усклаў на арцыбіскупа Юзафа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам (фотарэпартаж)  


У Мінскай катэдры Апостальскі нунцый усклаў на арцыбіскупа Юзафа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам (фотарэпартаж)У суботу 22 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч усклаў палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага.


Арцыбіскуп Станеўскі артымаў палій з рук Папы Францішка ў Рыме 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.

 

З 2015 года Папа больш не накладае паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем Святога Айца, гэты абрад здзяйсняюць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі.

 

У Рыме Пантыфік толькі ўручае ім гэты атрыбут літургічнага адзення Мітрапаліта.

 

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч усклаў палій на арцыбіскупа Станеўскага ў дзень літургічнага ўспаміну святога Яна Паўла ІІ, напярэдадні першай гадавіны з дня яго кананічнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

Абрад урачыстага накладання палія адбываўся падчас святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, у цэлебрацыі якой узялі ўдзел усе біскупы Касцёла на Беларусі, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, канонікі Мінска-Магілёўскага катэдральнага капітулу, іншыя святары і шматлікія вернікі.

 

Да іх з дапамогай прамой трансляцыі на Catholic.bу духоўна далучыліся гледачы з розных мясцін Беларусі і з-за мяжы.

 

Палій — гэта белая баваўняная стужка ў форме каўнера з двума языкамі — спераду і ззаду, — на якой вышыта шэсць чорных крыжоў.

 

Гэта сімвал еднасці з Рымскім Касцёлам і пастырскага клопату Мітрапаліта у пэўнай касцёльнай правінцыі.

 

Гэты палій Мітрапаліт можа ўжываць у любым касцёле сваёй касцёльнай правінцыі, але ніколі па-за яе межамі, нават са згоды дыяцэзіяльнага біскупа. Калі так станецца, што Мітрапаліт будзе пераведзены на іншую мітрапалітальную катэдру, ён павінен атрымаць новы палій.

 

У Мінскай катэдры Апостальскі нунцый усклаў на арцыбіскупа Юзафа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам (фотарэпартаж)У Мінскай катэдры Апостальскі нунцый усклаў на арцыбіскупа Юзафа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам (фотарэпартаж)У Мінскай катэдры Апостальскі нунцый усклаў на арцыбіскупа Юзафа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам (фотарэпартаж)У Мінскай катэдры Апостальскі нунцый усклаў на арцыбіскупа Юзафа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам (фотарэпартаж)У Мінскай катэдры Апостальскі нунцый усклаў на арцыбіскупа Юзафа Станеўскага палій Мітрапаліта, уручаны яму Папам Францішкам (фотарэпартаж)

 

Фота: Мікола Новікаў / Catholic.by


23.10.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier