Пошук

Каляндар

 


15.12.2022

"AD MULTOS ANNOS PROSPEROS"17 снежня 2022 г. спаўняецца 86 гадоў з дня нараджэння Яго Святасці Папы Францішка. 

Узгадайма Яго і ягонае служэнне ў нашых малітвах. 

 

У МІНСКУ: 16 снежня 2022 г. (Пятніца) - у 18:30 гадз., у грэка-каталіцкім Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) - Боская Літургія за Папу Францішка ды ягонае служэнне ў Паўсюднай Царкве.

14.12.2022

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч павіншаваў Сяргея Алейніка з прызначэннем на пасаду Міністра замежных спраў13 снежня Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь павіншаваў шматгадовага пасла Беларусі пры Святым Пасадзе Сяргея Алейніка з прызначэннем яго Міністрам замежных спраў.


У скіраваным новапрызначанаму міністру Алейніку лісце прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне перадусім выказаў яму свае віншаванні з прызначэннем на высокую пасаду.

14.12.2022

Прымас Нідэрландаў: патрэбна энцыкліка, якая адмаўляе гендарную тэорыюГендарная тэорыя сур'ёзна супярэчыць чалавечай прыродзе і мае глыбокія наступствы для абвяшчэння асноў хрысціянскай веры, падрываючы ролю бацькі, маці, сужэнства і адносін паміж дзецьмі і бацькамі, - лічыць кардынал Вілем Эйк.

 

Прымас Нідэрландаў падкрэсліў, што тэрмінова неабходны дакумент, які дакладна вызначыць канцэпцыю Каталіцкага Касцёла ў гэтай справе. Ён прапанаваў тут папскую энцыкліку, у якой будзе афіцыйна адкінута памылковая антрапалогія, што ляжыць у аснове гендарнай тэорыі.

13.12.2022
Працягваць шлях юдэйска-хрысціянскага дыялогуПапа Францішак запэўніў у падтрымцы ініцыятыў Юдэйска-хрысціянскага сяброўства (Amitié Judéo-Chrétienne). Чальцоў французскай асацыяцыі ён прыняў 12 снежня 2022 года ў Ватыкане. Нагодай стала 75-годдзе яе заснавання.

 

Папа падзякаваў сваім гасцям за дапамагу яўрэям і хрысціянам ва “ўзаемным пазнанні, разуменні, павазе і сяброўстве”, “ва ўсведамленні сябе як братоў, дзяцей аднаго Айца”.

12.12.2022

Малітва аб вечным супакоі для душы а. Міхала Сапеля ў першую гадавіну з дня яго адыходу ў вечнасць10 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску трое біскупаў маліліся ў першую гадавіну адыходу ў вечнасць першага пробашча адроджанай Залатагорскай парафіі і першага дырэктара Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas у Беларусі ксяндза Міхала Сапеля.


Цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі спачылага святара ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім маліліся арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які ў 1991 годзе прызначыў ксяндза Міхала Сапеля пробашчам парафіі на Залатой Горцы, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, які доўгі час супрацоўнічаў з ксяндзом Міхалам, а таксама Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек.

8.12.2022

8 - 9 СНЕЖНЯ: дні асаблівага ЎШАНАВАННЯ БАГАРОДЗІЦЫПаводле каляндара Каталіцкай Царквы лацінскага абраду 8 снежня святкуецца Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (festivitas Immaculatae Conceptionis Beatissimae Virginis Mariae).

 

Тайну Беззаганнага Зачацця Багародзіцы Цэрквы візантыйскай традыцыі адзначаюць 9 снежня: "Зачацце св. Ганны, калі яна зачала Найсвяцейшую Багародзіцу".

 

У сувязі з гэтым варта даведацца, што насамрэч у гэты дзень святкуе Царква. Запрашаем прачытаць тэкст з сайта Catholic.by.

6.12.2022

6 снежня - свята св. Мікалая, біскупа МірлікійскагаВіншуем Мінскую грэка-кат. парафію св. Мікалая, Валянцераў св. Мікалая і ўсіх, хто носіць імя гэтага святога Іерарха.

 

Памятайма, што св. Мікалай быў біскупам: клапаціўся аб бедных, прыносіў падаркі дзецям але і вучыў іх хрысціянскай веры. Сёння добрая нагода, каб здынамізаваць наш клопат пра хрысціянскае выхаванне дзяцей і моладзі, каб падтрымаць катэхізатараў і святаслужыцеляў, якія мужна служаць у Беларусі.

3.12.2022
Святы Айцец: сям’я – фактар братэрства і грамадскага сяброўстваCтымуляваць добрую палітыку для сем'яў і з сем'ямі, - заклікаў Папа ўдзельнікаў Форуму сямейных аб'яднанняў, якіх прыняў 2 снежня 2022 года ў Ватыкане.

 

Прычым рабіць гэта трэба зыходзячы не з нейкай ідэалогіі, а з дактрыны і сацыяльнай практыкі Касцёла, шляхам дыялогу з усімі інстытутамі, якія адказваюць за сямейную палітыку, служачы не інтарэсам аднаго боку, а агульнаму дабру, - звярнуў увагу Францішак.

1.12.2022
Паведамленне Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі адносна далейшага функцыянавання парафіі святога Сымона і святой Алены ў МінскуМінска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя, клапоцячыся пра духоўнае дабро вернікаў парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску, прыняла шэраг неабходных мер для забеспячэння далейшай дзейнасці парафіяльнай супольнасці ва ўмовах часовага закрыцця Чырвонага касцёла.
30.11.2022

Папа Францішак маліўся за еднасць Царквы і мір ва УкраінеНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі 30 лістапада 2022 года Папа Францішак запэўніў у сваёй любові і малітве Праваслаўную Царкву Канстанцінопаля і Патрыярха Барталамея І. Ён таксама запрасіў маліцца за ўкраінскі народ.

 

“Сёння мы адзначаем урачыстасць святога апостала Андрэя, брата Сымона Пятра, апекуна Царквы ў Канстанцінопалі, куды, як звычайна, накіравалася дэлегацыя Апостальскай Сталіцы. Хачу выказаць сваю асаблівую любоў да майго дарагога брата, Патрыярха Барталамея І, і да ўсёй Царквы Канстанцінопаля. Няхай заступніцтва святых братоў апосталаў Пятра і Андрэя хутка дазволіць усёй Царкве цешыцца поўнай еднасцю і мірам ва ўсім свеце, асабліва ў гэты час у нашай дарагой і змучанай Украіне, заўсёды прысутнай у нашых сэрцах і ў нашых малітвах”, - сказаў Францішак. 

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier