Пошук

Каляндар

 

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч павіншаваў Сяргея Алейніка з прызначэннем на пасаду Міністра замежных спраў  


Арцыбіскуп Антэ Ёзіч павіншаваў Сяргея Алейніка з прызначэннем на пасаду Міністра замежных спраў13 снежня Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь павіншаваў шматгадовага пасла Беларусі пры Святым Пасадзе Сяргея Алейніка з прызначэннем яго Міністрам замежных спраў.


У скіраваным новапрызначанаму міністру Алейніку лісце прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне перадусім выказаў яму свае віншаванні з прызначэннем на высокую пасаду.

 

«Жадаю вам моцнага здароўя, а таксама паспяховай і плённай працы на новай адказнай пасадзе, заслужана даверанай вам вашай дзяржавай у няпросты гістарычны перыяд, калі ад намаганняў дыпламатаў, скіраваных на падтрымку дыялогу ў імя міру і стабільнасці, як ніколі залежаць лёсы людзей і народаў.

 

Дазвольце таксама выказаць вам вялізную ўдзячнасць за вашу шматгадовую працу ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе. Спадзяюся, што з Вашым новым прызначэннем адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь працягнуць развівацца ў духу ўзаемапавагі і даверу дзеля дабра вернікаў Каталіцкага Касцёла і ўсяго беларускага народа», — напісаў нунцый Антэ Ёзіч.

 

Напярэдадні Калядаў і Новага года ватыканскі дыпламат на заканчэнне ліста выказаў найлепшыя пажаданні новаму кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства і яго блізкім.

 

Паводле Catholic.by


14.12.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier