Пошук

Каляндар

 


11.10.2023

Баруны: санктуарый запрашае адзначыць 330-годдзе дапамогі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных14 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных.


Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі нагадвае, што сёлета адзначаецца 330-годдзе з таго часу, як абраз Маці Божай Барунскай быў прызнаны цудадзейным. 

 

З нагоды гэтай падзеі пробашч парафіі ў Барунах ксёндз Павел Паўлюкевіч і мясцовыя вернікі шчыра запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстасці.

 

Пачатак а 12-й гадзіне.

10.10.2023

У Магілёве з удзелам нунцыя і іерархаў адсвяткавалі 240-годдзе з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, у Магілёве адбыўся VII Ружанцовы кангрэс, прысвечаны 240-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, у якую ўвайшлі ўсе католікі лацінскага абраду на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі.


З гэтай нагоды ўдзел у сёлетнім кангрэсе ўзялі высокія госці: Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і вернікі з розных мясцін Беларусі. Сімвалічна было і тое, што святкаванне 240-годдзя з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі сабрала акурат каля 240 ўдзельнікаў.

5.10.2023

Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў Рыме4 кастрычніка, ва ўспамін святога Францішка, святой Імшой на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане распачалася XVI звычайная Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

 

Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі ў Рыме прадстаўляе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

5.10.2023

Абнародавана Апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum на тэму кліматычнага крызісуLaudate Deum — пад такой назвай 4 кастрычніка ў Ватыкане была абнародавана апостальская адгартацыя Папы Францішка, у якой Святы Айцец папярэджвае аб тым, што чалавек, прэтэндуючы на месца Бога, уяўляе найбольшую небяспеку для самога сябе.


Кароткі агляд дакумента падае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

30.09.2023
У Ватыкане прайшло экуменічнае малітоўнае чуваннеВечарам 30 верасня 2023 года на плошчы святога Пятра адбылося перадсінадальнае чуванне Разам (Together), падрыхтаванае экуменічнай Супольнасцю Тэзэ.

 

Чуванне напярэдадні Сінода Біскупаў па сінадальнасці ўзначаліў Францішак. Удзел у ім прынялі кіраўнікі хрысціянскіх канфесій: праваслаўныя Патрыярхі, прадстаўнікі старажытных Усходніх Цэркваў, Англіканскай Царквы, Сусветнай лютэранскай федэрацыі, Старакаталіцкіх Цэркваў і евангельскіх пяцідзясятніцкіх супольнасцей.

28.09.2023
Кардынал Сандры ў новым складзе журы Прэміі ЗаідаПрэфект-эмерыт Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў стаў членам новага складу журы Прэміі Заіда, якая ўручаецца з 2019 года за ўклад у спрыянне агульначалавечаму братэрству.

 

Прыём заяў ад кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсе завяршаецца 31 кастрычніка 2023 года. Пераможца, якія будзе абвешчаны ў 2024 годзе, атрымае ўзнагароду ў памеры 1 мільёна долараў.

22.09.2023

Супрасльскі кодэкс: 1000-500-20022-24 верасня 2023 г. у Супраслі адбываецца міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная Супрасльскаму кодэксу – найстаражытнейшаму і самаму аб’ёмнаму помніку, напісанаму кірыліцай, і яго першаадкрывальніку а. Міхалу Баброўскаму.  Канферэнцыя пад назвай «Супрасльскі кодэкс: 1000-500-200» была запланавана на 1000-годдзе яго стварэння, 500-годдзе прыбыцця Кодэкса ў Супрасль і 200-годдзе адшукання Кодэкса ў Супрасльскім манастыры і ўвядзення яго ў навуковы абарот.

 

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі адбылося 22 верасня ў Вялікай залі Палаца Браніцкіх у Беластоку, а адкрытыя навуковыя пасяджэнні адбудуцца 23-24 верасня ў залі Супрасльскай акадэміі ў Супраслі, сімвалічным месцы, дзе рукапіс захоўваўся 300 гадоў.  

18.09.2023

Братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы распачалася ў АфінахУ панядзелак - 18 верасня 2023, у Афінах пачалася братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы -  CHOCE (Conventus Hierarcharum Catholicorum Europae). Гэта сустрэча іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў розных традыцый.

 

У сустрэчы ў Афінах удзельнічаюць больш за 60 іерархаў ды іх супрацоўнікаў з каталіцкіх Цэркваў візатыйскай, армянскай, мараніцкай, сірыйскай і малабарскай традыцыі ў Еўропе. Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву (БГКЦ) прадстаўляюць архімандрыт Сяргей (Гаек) MIC і іераманах Лявонцій (Тумоўскі) MSU.

 

У Праграме Сінаксы прадбачаныя багаслоўскія даклады ды іх абмяркаванне і літургічныя службы: у аўторак - 19 верасня Боская Літургія ў катэдральным саборы Грэка-каталіцкага Экзархата ў Афінах, у сераду - 20 верасня Вячэрня ў катэдры Армянскага Ардынарыята ў Афінах.

12.09.2023

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі на ўрачысатасці ў Бялынічах: «Сёння настаў час нашага сведчання»У нядзелю 10 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, адбыўся фэст у гонар Маці Божай Бялыніцкай, цудадзейны абраз якой адным з першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі быў каранаваны папскімі каронамі.


Непасрэдна перад урачыстасцю, з 8 па 10 верасня, ў бялыніцкай парафіі адбывалася Саракагадзіннае набажэнства, удзел у якім узялі як мясцовы вернікі, так і валанцёры з розных мясцін нашай краіны.

11.09.2023

14 верасня ў Каталіцкай Царкве адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа

14 ВЕРАСНЯ - у Каталіцкай Царкве адзначаецца свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа Гасподняга.


Дні 11-12-13 верасня варта выкарыстаць як TRIDUUM падрыхтоўкі да Свята. Можна скарыстацца Малітвай Францішка Скарыны.

 

Літургія Свята ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска:

+СЕРАДА, 13.09.2023  у 18:30 - у храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7);

+ЧАЦВЕР, 14.09.2023 у 18:30 - у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) і ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7).

 

Свята Узвышэння Святога Крыжа: гісторыя і традыцыі

 


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier