Пошук

Каляндар

 

Братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы распачалася ў Афінах  


Братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы распачалася ў АфінахУ панядзелак - 18 верасня 2023, у Афінах пачалася братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы -  CHOCE (Conventus Hierarcharum Catholicorum Europae). Гэта сустрэча іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў розных традыцый.

 

У сустрэчы ў Афінах удзельнічаюць больш за 60 іерархаў ды іх супрацоўнікаў з каталіцкіх Цэркваў візатыйскай, армянскай, мараніцкай, сірыйскай і малабарскай традыцыі ў Еўропе. Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву (БГКЦ) прадстаўляюць архімандрыт Сяргей (Гаек) MIC і іераманах Лявонцій (Тумоўскі) MSU.

 

У Праграме Сінаксы прадбачаныя багаслоўскія даклады ды іх абмяркаванне і літургічныя службы: у аўторак - 19 верасня Боская Літургія ў катэдральным саборы Грэка-каталіцкага Экзархата ў Афінах, у сераду - 20 верасня Вячэрня ў катэдры Армянскага Ардынарыята ў Афінах.

 

На пачатак працаў Сінаксы прывітальныя словы да ўдзельнікаў накіравалі Апостальскі нунцый ў Грэцыі архібіскуп Рамэо Паўлоўскі, Старшыня ССЕЕ Архібіскуп Гінтарас Грушас і Сакратар Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў Манс. Мішэль Жаляк.  

 

Працы ўдзельнікаў гэтай душпастырскай сінаксы, што прыбылі з 20-ці краінаў Еўропы, праходзяць вакол тэмы "Сям'я ў сучасным свеце. Выклікі і надзеі для Усходніх Каталіцкіх Цэркваў".


18.09.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier