Пошук

Каляндар

 


22.10.2023

Падчас урачыстасці ў Барунах біскуп Кашкевіч абвясціў аб будучай каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай14 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных.


Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, сёлетняя ўрачыстасць адзначалася ў 330-ю гадавіну з часу прызнання абраза Маці Божай Барунскай цудадзейным. Больш за тры стагоддзі таму спецыяльная касцёльная камісія ўпершыню даследавала і афіцыйна пацвердзіла праўдзівасць сведчанняў аб ласках, атрыманых праз заступніцтва Панны Марыі ў гэтым месцы.

19.10.2023

Апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum на тэму кліматычнага крызісу даступная па-беларуску4 кастрычніка ў Ватыкане была абнародавана апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum, у якой Святы Айцец папярэджвае аб тым, што чалавек, прэтэндуючы на месца Бога, уяўляе найбольшую небяспеку для самога сябе.


Апублікаваная ва ўспамін святога Францішка Апостальская адгартацыя дапаўняе энцыкліку Laudato si' ад 2015 года. 

19.10.2023

ПРАЦЯГВАЕЦЦА ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІУ літургічным каляндары Каталіцкай Царквы ўспамін св. Яна Паўла ІІ, папы, прызначаны на дзень 22 кастрычніка.


45 год таму - 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму; у нядзелю  - 22.10.1978  ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.

 
У Мінску малітоўная Дэкада пачалася ў Пятніцу 13.10.2023 на Боскай Літургіі ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6); 

18.10.2023

«Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»: прамая трансляцыя з дыяцэзій Беларусі18 кастрычніка ў Беларусі пройдзе малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы», якая злучыць тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій Беларусі.


Кожны ахвотны можа далучыцца да анлайн-малітвы.

 

Пачатак у 18.00.

 

Арганізатары акцыі ў Мінску запрашаюць дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр (г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19).

17.10.2023

АДЫШОЎ У ВЕЧНАСЦЬ УЛАДЫКА ДЫМІТРЫОС САЛАХАССвятой памяці Ўладыка Дымітрыос, тытулярны біскуп Грацыянопалі, былы Апостальскі экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі, спачыў ў Госпадзе ў Афінах 16 кастрычніка 2023, ва ўзросце 84 гадоў.

 

Ён нарадзіўся ў Афінах 7 чэрвеня 1939 г. і стаў прэзбітарам 9 лютага 1964 г. Быў прызначаны Апостальскім экзархам для католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі 23 красавіка 2008 г., біскупскую хіратанію атрымаў 24 мая. Выйшаў на пенсію 2 лютага 2016 г.

17.10.2023

17 кастрычніка 2023 - ДЗЕНЬ ПОСТУ І МАЛІТВЫ ЗА МІР У СВЯТОЙ ЗЯМЛІЛацінскі Патрыярх Ерусаліма кардынал П’ербатыста Піццабала - ад імя ўсіх Іерархаў (ардынарыяў) Святой Зямлі - абвясціў 17 кастрычніка 2023 днём малітвы за мір на Святой Зямлі. 

 

Хрысціяне (розных традыцый і канфесій) далучаюцца да гэтай духоўнай ініцыятывы. Асаблівы час малітвы: гадз. 15:00 і гадз. 21:00 - паводле мясцовага часу.

17.10.2023

Актуальнасць  усходняй літургічнай традыцыі для духоўнага ўмацавання сем'яў16 кастрычніка 2023 г. у грэка-каталіцкай парафіі свв. Братоў-Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці ў малітве адзначана 45-ю гадавіну абрання (16.10.1978) Біскупам Рыму кракаўскага архібіскупа Кароля Вайтылы, які 22.10.1978  уступіў на катэдру св. Пятра з імем Ян Павел ІІ. 

 

У падзячнай малітве ўдзельнічалі святары Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія ў гэты дзень сабраліся на душпастырскай Сінаксе. Святары абмяркоўвалі праблемы душпастырскай апекі над сем'ямі - выкарыстоўваючы матэрыялы штогадовай сустрэчы біскупаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (якая прайшла ў Афінах з 18 па 21 верасня 2023 г.).

17.10.2023

45 гадоў таму польскі кардынал Караль Вайтыла быў выбраны Папам Янам Паўлам ІІ45 гадоў таму, 16 кастрычніка 1978 года, польскі кардынал Караль Вайтыла, тагачасны Мітрапаліт Кракаўскі, быў выбраны Папам, прыняўшы імя Ян Павел ІІ.


Як адзначае з нагоды гадавіны абрання Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, некаторыя блізкія знаёмыя кардынала Вайтылы лічылі, што яго не зусім звычайныя паводзіны ў дні перад канклавам, у тым ліку асаблівая засяроджанасць і маўклівасць, маглі сведчыць пра тое, што ён, магчыма, прадчуваў тое, што павінна было адбыцца неўзабаве.

13.10.2023

Папа Францішак звярнуўся да беларусаўБіскуп Аляксандр Яшэўскі, які прымае ўдзел у Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе там Беларусь, папрасіў пантыфіка сказаць некалькі словаў для сваіх суайчыннікаў. 

 

“Вітаю ўсіх вас. Няхай Пан шчодра вас благаславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь і вы маліцеся за мяне”, - сказаў папа. 

 

Магілёўскі біскуп апублікаваў відэа ў сваім інстаграме.

 

12.10.2023

13 - 22 кастрычніка 2023: ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ 45 год таму - 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму;

у нядзелю  - 22.10.1978  ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.


У Мінску малітоўная Дэкада пачынаецца ў Пятніцу 13.10.2023: Боская Літургія ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6); Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023: Боская Літургія ў 11:00 у храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7).


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier