Пошук

Каляндар

 

ПРАЦЯГВАЕЦЦА ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ  


ПРАЦЯГВАЕЦЦА ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІУ літургічным каляндары Каталіцкай Царквы ўспамін св. Яна Паўла ІІ, папы, прызначаны на дзень 22 кастрычніка.


45 год таму - 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму; у нядзелю  - 22.10.1978  ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.

 
У Мінску малітоўная Дэкада пачалася ў Пятніцу 13.10.2023 на Боскай Літургіі ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6); 

 

Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023 - у дзень літургічнага ўспаміну св. Яна Паўла ІІ, папы. Святочная Боская Літургія ў  храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Мінск, зав. Снежны, д. 7) у 11:00 гадз.


Біблійныя чытанні: 

АПОСТАЛ: 1 Ліст да Тэсалонцаў (Салунян) 2:2-8

ЕВАНГЕЛЛЕ: Мц 16:13-20 (зач. 67).

 

+++++++

МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II

О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.
Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, ласку ўмацавання нашай Царквы, аб якой просім з вераю ды надзеяй.
Амін.

19.10.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier