17 кастрычніка 2023 - ДЗЕНЬ ПОСТУ І МАЛІТВЫ ЗА МІР У СВЯТОЙ ЗЯМЛІ
Лацінскі Патрыярх Ерусаліма кардынал П’ербатыста Піццабала - ад імя ўсіх Іерархаў (ардынарыяў) Святой Зямлі - абвясціў 17 кастрычніка 2023 днём малітвы за мір на Святой Зямлі.
Хрысціяне (розных традыцый і канфесій) далучаюцца да гэтай духоўнай ініцыятывы. Асаблівы час малітвы: гадз. 15:00 і гадз. 21:00 - паводле мясцовага часу.