Пошук

Каляндар

 


11.01.2024

АБРАНЫ ПЕРШАІЕРАРХ СІРА-МАЛАБАРСКАЙ КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ. ПАПА ФРАНЦІШАК ЗАЦВЕРДЗІЎ ВЫБАР СІНОДАНовым вярхоўным архібіскупам Эрнакуламска-Ангамальскім абраны былы епарх Шамшабадскі Рафаэль Татціл. Аднак Апостальскім адміністратарам Эрнакуламска-Ангамальскай архіепархіі да адклікання Апостальскай Сталіцай застаецца выслужаны епарх Мельбурнскі Боска Путур.

 

У сераду, 10 студзеня 2024 г., у Ватыкане паведамілі, што Папа Францішак зацвердзіў просьбу аб пацвярджэнні выбару, накіраваную дастойным біскупам Рафаэлем Татцілам, цяперашнім епархам Шамшабадскім, якога 9 студзеня Сінод біскупаў Сіра-Малабарскай Каталіцкай Царквы кананічна абраў вярхоўным архібіскупам Эрнакуламска-Ангамальскім.

6.01.2024

6 студзеня Царква адзначае свята Богаяўлення ГасподнягаУ свяце Богаяўлення мы ўшаноўваем хрышчэнне Ісуса ў рацэ Ярдан прарокам Янам. Гэтая падзея апісана ва ўсіх чатырох Евангеллях, якія ўвайшлі ў Новы Запавет, і яна з'яўляецца пачаткам публічнага служэння Ісуса.

 

Ян — прарок, які бачыў сваю місію ў падрыхтоўцы людзей да ўдзелу ў новым этапе гісторыі — прыходзе Месіі. Для сваёй пропаведзі ён абраў знак - абмыванне людзей у рацэ Ярдан. Абрады абмывання былі знаёмыя юдэям, але спосаб, які абраў Ян, унікальны для таго часу.

5.01.2024

 Сёння спаўняецца 920 гадоў з дня нараджэння св. Еўфрасінні ПолацкайЕўфрасіння Полацкая (у міру Прадслава) нарадзілася верагодна 5 студзеня 1104 г. у Полацку ў княжацкай сям’і. Яе бацькам быў малодшы сын Усяслава Чарадзея Святаслаў-Георгій. Бацькі збіраліся аддаць Прадславу замуж, але яна абрала іншы шлях. Прадслава прыйшла ў манастыр і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла манаскі пострыг, каб прысвяціць жыццё Богу. 

 

“Святым Духам напоўніўся розум яе, - апавядае “Жыццяпіс Еўфрасінні Полацкай”, напісаны яе сучаснікам, — і сказала сабе: “Што ж паспелі роды нашы, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула слава іхняя, быццам прах… Затое жанчыны, што мячом духоўным адсеклі цялесныя асалоды — тых памятаюць на зямлі…”

2.01.2024

2 студзеня - успамін пакутніцкай смерці архімандрыта Фабіяна2 студзеня 1946 года ў Бутырскай турме ў Маскве быў закатаваны слуга Божы архімандрыт Фабіян Абрантовіч – беларускі манах-марыянін. 

 

У 1928-1939 гг. Апостальскі адміністратар Каталіцкай Царквы візантыйска-славянскага абраду ў Харбіне (Маньчжурыя). 

 

З 1939 года быў у зняволенні. Вярхоўны суд РФ рэабілітаваў а. Ф. Абрантовіча 24 кастрычніка 1992 г.

28.12.2023

46-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная Супольнасцю Тэзэ, праходзіць у ЛюблянеСёлета Сустрэча праходзіць у сталіцы Славеніі Любляне і будзе доўжыцца пяць дзён - з 28 снежня 2023 года па 1 студзеня 2024 года.

 

У малітоўнай сустрэчы прыме ўдзел моладзь з усёй Еўропы - у тым ліку з Беларусі. Удзельнікаў сустрэчы прымуць жыхары горада і бліжэйшых населеных пунктаў. Яны таксама размесцяцца ў парафіяльных, школьных або спартыўных залах.

27.12.2023

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў Грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа ў Мінску26 снежня 2023 г.  Высокадастойны Архібіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,  удзельнічаў у парафіяльным свяце Грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску. Ён узначаліў Боскую Літургію і прамовіў святочнае казанне.

 
Увечары (у гэты працоўны дзень) на супольную малітву ў Душпастырскім цэнтры св. Язэпа сабраліся прадстаўнікі грэка-каталіцкіх парафій Мінска. У Літургіі вернікі ўшанавалі Багародзіцу (Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы) ды Праведнага Язэпа.

26.12.2023

Папа Францішак у прамове перад благаслаўленнем Urbi et Orbi заклікаў людзей адкрыць сэрцы Князю міру25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, перад традыцыйным святочным благаслаўленнем Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Папа Францішак з балкона ватыканскай базылікі святога Пятра звярнуўся з прамовай, у якой засяродзіўся на актуальных праблемах сучаснасці.


Са зместам папскай прамовы знаёміць Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

24.12.2023

Віншавальнае Слова Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека) на Свята Раства Хрыстовага (2023).

 

23.12.2023

Каляды 2023: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанніЗ нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана, 24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.


  • У нядзелю 24 снежня прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі сёлета будзе весціся на тэлеканале «Беларусь 1» з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Узначаліць урачыстую цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
    Пачатак прамой трансляцыі ў 22.20.
22.12.2023
Касцёлы Святой Зямлі заклікаюць спыніць баявыя дзеянніНа фоне вайны на Блізкім Усходзе Патрыярхі і кіраўнікі хрысціянскіх Цэркваў Святой Зямлі асудзілі ўсе акты насілля і заклікалі да спынення баявых дзеянняў.

 

У традыцыйным пасланні на Божае Нараджэнне яны падкрэслілі, што за два з паловай месяцы вайна прынесла неймаверныя пакуты літаральна мільёнам людзей.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier