Пошук

Каляндар

 

Каляды 2023: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанні  


Каляды 2023: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанніЗ нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана, 24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.


  • У нядзелю 24 снежня прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі сёлета будзе весціся на тэлеканале «Беларусь 1» з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Узначаліць урачыстую цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
    Пачатак прамой трансляцыі ў 22.20.

  • Адразу пасля заканчэння трансляцыі з Мінска, 25 снежня у 0.05 на тэлеканале «Беларусь 1» адбудзецца ўключэнне з базылікі святога Пятра ў Ватыкане, са святой Імшы Пастэркі з удзелам Святога Айца Папы Францішка.

  • 24 снежня ў 22.00 на тэлеканалах «Віцебск» і «Беларусь-4 Віцебск» будзе весціся прамая трансляцыю святой Імшы Пастэркі з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

  • Раніцай у панядзелак 25 сакавіка ў 8.50 на тэлеканале «Беларусь 1» з віншавальным словам на Божае Нараджэнне звернецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

  • Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў 17.15 на тэлеканале «Беларусь 3» адбудзецца трансляцыя з Ватыкана благаслаўлення Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Святога Айца Папы Францішка.

Паводле Catholic.by


23.12.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier