Пошук

Каляндар

 


17.09.2025

17 верасня - Дзень імянінаў Папы Льва XIVПраз некалькі дзён пасля свайго 70-годдзя Папа Леў XIV (які нарадзіўся Робертам Франсісам Прэво) адзначае свае імяніны 17 верасня - у дзень святога Роберта Беларміна.

 

Як і цяперашні Папа, яго святы Заступнік (які памёр у 1621 годзе) быў манахам і натуралістам: знакаміты езуіт вывучаў, сярод іншага, астраномію. Роберт Прэво, які мае ступень доктара кананічнага права, з'яўляецца аўгусціянскім манахам і вывучаў матэматыку. 

 

Ad multos annos prosperos! - На многія і шчасныя леты!

17.09.2025
16.09.2025
16 верасня - Перанясенне мошчаў святамучаніка Язафата, архібіскупа ПолацкагаНа працягу гісторыі мошчы святамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, якія ад пачатку захоўваліся ў срэбным саркафагу ў яго катэдры св. Сафіі ў Полацку, даводзілася неаднойчы ратаваць ад вайсковага рабунку і знішчэння ды хаваць у таемных месцах. Іх асабліва хацеў знішчыць расійскі цар Пётр І. Таму святыя мошчы Язафата вывозілі для захавання ў Супрасьль, Жыровічы, Белую, Вену. Нарэшце ў 1949 г. яны былі дастаўленыя ў Рым і 22 лістапада 1963 г. з пашанай змешчаныя ў базіліцы св. Пятра пад алтаром св. Васіля Вялікага. Публічныя ўрачыстасці з гэтай нагоды, якія ўзначальваў Папа Павел VI, адбыліся 25 лістапада. У іх браў удзел вызвалены незадоўга да таго з савецкіх лагераў украінскі грэка-каталіцкі мітрапаліт Ёсіф Сліпы і першы беларускі грэка-каталіцкі біскуп у ХХ ст. Чэслаў Сіповіч, які напрыканцы малітоўных урачыстасцяў з нагоды пераносу мошчаў прачытаў па-беларуску малітву да св. Язафата.
16.09.2025
Папа сустрэўся з Каталікосам усіх армян16 верасня 2025 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Кастэль-Гандольфа Яго Святасць Гарэгіна II, Каталікоса ўсіх армян. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасада.

 

Аўдыенцыя стала першай афіцыйнай сустрэчай Папы Льва XIV з кіраўніком Армянскай Апостальскай Царквы.

15.09.2025
Папа Леў XIV: голас сведак веры немагчыма прымусіць змоўкнуцьПадчас успаміну мучанікаў і сведак веры XXI стагоддзя ў Базіліцы Святога Паўла па-за Мурамі Леў XIV падкрэсліў, што іх надзея застаецца прароцтвам перамогі дабра над злом.

 

"Іх мучаніцтва надалей рассейвае Евангелле ў свеце, пазначаным нянавісцю, насіллем і вайной," - сказаў Святы Айцец падчас набажэнства, якое адбылося 14 верасня 2025 года вечарам з удзелам прадстаўнікоў іншых Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцей.

7.09.2025

Першы блаславёны Каталіцкай Царквы ў ЭстонііГістарычная падзея адбылася ў Эстоніі – цяпер гэтая краіна мае свайго першага блаславёнага Каталіцкай Царквы. У суботу, 6 верасня 2025 году ў Таліне быў абвешчаны блаславёным нямецкі езуіт, архібіскуп Эдуард Профітліх (1890–1942), які быў арыштаваны падчас савецкай акупацыі гэтай краіны і памёр у турме ў Расеі ў 1942 годзе.

 

У сваім казанні кардынал Крыстаф Шонбарн аддаў пашану біскупу-мучаніку як пастыру, які застаўся разам з сваёй паствай, усведамляючы, што гэтае рашэнне можа каштаваць яму жыцця.

4.09.2025
Святы Айцец: сведчыць пра адзінства ў падзеленым свеце3 верасня 2025 года ў Ватыкане завяршылася пленарная сесія Сумеснай рабочай групы Каталіцкага Касцёла і Сусветнай рады Цэркваў. Удзельнікаў нарады прыняў Папа Леў XIV.

 

Сустрэча стала магчымасцю для абмену вопытам, паглыблення адносін і абмеркавання новых прыярытэтаў, расказаў ватыканскім СМІ арцыбіскуп Флавіа Пачэ, сакратар Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінству.

2.09.2025

27-я гадавіна спачыну протапрэзбітара Яна Матусевіча2 верасня 2025 спаўняецца 27 год ад смерці протапрэзбітара Яна Матусевіча, першага, пасля аднаўлення адкрытай дзейнасці, душпастыра грэка-католікаў у г. Мінску.

 

У МІНСКУ: заўпакойная Служба ў храме на зав. Снежным 7, у сераду - 3 верасня 2025, у 18:30.

2.09.2025
"Час Стварэння": заклік Папы да малітвы за наш агульны домСвяты Айцец апублікаваў допіс у сацыяльнай сетцы “X”, прысвечаны X Сусветнаму дню малітвы аб захаванні стварэння, які адзначаецца 1 верасня 2025 года.

 

"Разам з усімі хрысціянамі сёння мы святкуем X Сусветны дзень малітвы за захаванне стварэння і працягваем яго ў “Час Стварэння” да 4 кастрычніка, свята святога Францішка Асізскага. У духу “Гімну Брату Сонцу” славім Бога і абнаўляем абавязацельства не разбураць Яго дар, але клапаціцца пра наш агульны дом", - напісаў Леў XIV.

1.09.2025
Вена прыме іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў з ЕўропыЗ 8 па 11 верасня 2025 года ў Вене пройдзе пленарнае пасяджэнне іерархаў, якія прадстаўляюць у Еўропе Усходнія Каталіцкія Цэрквы, на тэму "Еднасць у разнастайнасці".

 

На запрашэнне кардынала Крыстафа Шонбарна, ардынарыя каталіцкіх Усходніх Цэркваў у Аўстрыі, больш за 65 епіскапаў і агулам 100 удзельнікаў, большасць з якіх візантыйскага абраду, збяруцца ў Вене для абмеркавання душпастырскіх, тэалагічных і сацыяльных пытанняў.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier