Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
| 5.06.2008 |
Агульная інтэнцыя: Каб кожны хрысьціянін умацоўваў глыбокае асабістае сяброўства з Хрыстом і дзякуючы гэтаму мог перадаваць кожнаму чалавеку, якога сустрэне, сілу Яго любові. Місіянерская інтэнцыя: Каб Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс у Квэбэку (Канада) дапамог глыбей усьвядоміць, што Эўхарыстыя зьяўляецца сэрцам Царквы і крыніцай евангелізацыі. |
| 5.06.2008 |
| 30.05.2008 |
| 26.05.2008 |
21-23 траўня 2008 г. на плошчы Данілы Галіцкага ў Львове, адбылася малітоўная акцыя “Кніга міру”, удзел у якой прыняла моладзь розных хрысьціянскіх канфесіяў. Мэта акцыі – аб’яднаць у супольнай малітве маладых людзей розных канфесіяў, сьведчыць пра Хрыста і Яго любоў у жыцьці кожнага чалавека. |
| 26.05.2008 |
У нядзелю, 25 траўня, нашыя парафіяне далучыліся да урачыстай працэсіі рыма-каталіцкіх вернікаў, якая была прысьвечана ўшанаваньню Сьвятых Дароў (Сьвята Божага Цела). Пасьля Сьв. Імшы ў касьцёле сьв. Роха на Залатой Горцы, сьвятары і вернікі прайшлі са Сьвятымі Дарамі па праспекту Незалежнасьці да Чырвонага Касьцёла, а потым па вул. Інтэрнацыянальнай да рыма-каталіцкай катэдры. На гэтым шляху працэсія чатыры разы прыпынялася дзеля чытаньня Евангельля і слуханьня казаньняў. Першы раз – на плошчы Перамогі, другі – перад палацам Рэспублікі, трэці – перад Чырвоным Касьцёлам і чацьвёрты – перад катэдрай. Надвор'е было не найлепшым, але яно не перашкодзіла шматлікім вернікам засьведчыць сваю паўсюдную хрысьціянскую веру беларускай сталіцы. |
| 24.05.2008 |
| 22.05.2008 |
22 траўня 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра тое, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы пра прызначэньне айца Тараса Сэньківа, настаяцеля Чыну братоў меншых сьвятога Францішка з Паўлы “Мінімі”, дапаможным біскупам Стрыйскай епархіі, надаючы яму тытулярны пасад Січэны (Siccenna). |
| 19.05.2008 |
| 14.05.2008 |
У аўторак 13 траўня ў 5-я ўгодкі стварэньня грэка-каталіцкага Апостальскага Экзархату ў Рускім Керэстуры (Сербія), экзарх Уладыка Дзьюра Джуджар, прэшаўскі архібіскуп мітрапаліт Уладыка Ян Бабяк SJ і братыслаўскі епарх Уладыка Пётр Руснак адслужылі архіярэйскую Боскую Літургію ў марыйным санктуарыі Водзіца, які знаходзіцца ў сербскім аўтаномным краі Ваяводзіна. Напрыканцы Літургіі да вернікаў звярнуўся Апостальскі Нунцый у Сербіі архібіскуп Эўджэніо Збарбаро: ,,Найсьвяцейшая Багародзіца заўсёды паклікана дапамагаць вам і прасіць у Сына, каб перамяніў ваду чалавечай слабасьці ў віно Божай моцы ў вашым жыцьці”. Пра стварэньне Экзархату ён зазначыў, што ніводная структура Царквы не ствараецца з бюракратычнай мэтай, яна паклікана больш эфектыўна абвяшчаць Евангельле ў гэтым сьвеце. |
| 12.05.2008 |
Сёлета спаўняецца 110 гадоў з дня аднаўленьня студыцкага манаства ва Ўкраіне. З гэтай нагоды 3 траўня 2008 г. у канферэнц-залі Львоўскага палаца мастацтваў прайшла навуковая канферэнцыя, прысьвечаная памяці архімандрыта Кліменція Шаптыцкага. |






Сёньняшняе чытаньне:
