Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
КРАСАВІКА |
Новы біскуп УГКЦ
22 траўня 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра тое, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы пра прызначэньне айца Тараса Сэньківа, настаяцеля Чыну братоў меншых сьвятога Францішка з Паўлы “Мінімі”, дапаможным біскупам Стрыйскай епархіі, надаючы яму тытулярны пасад Січэны ( Siccenna ). Айцец Тарас Сэнькіў нарадзіўся 3 ліпеня 1960 г. у г. Чарткове на Тэрнопальшчыне ў грэка-каталіцкай сям'і. Сям'я маці была рэпрэсаваная за рэлігійныя і нацыянальныя перакананьні. У 1977 г. Тарас Сэнькіў быў прыняты ў падпольную грэка-каталіцкую семінарыю. 28 траўня 1982 г. ён быў рукапакладзены на сьвятара Уладыкам Паўлам (Васылыкам). У 1982-1989 гг. як падпольны грэка-каталіцкі сьвятар а. Тарас здзяйсняў душпастырскае служэньне на тэрыторыі Івана-Франкоўскай епархіі. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці Камітэта за легалізацыю УГКЦ. У 1987 г. разам з групай духавенства і вернікаў падпісаў “Заяву пра выхад часткі УГКЦ з падпольля” і “Патрабаваньне да Вярхоўнага Савета СССР” пра легалізацыю УГКЦ. У 1998 г. айцец Тарас Сэнькіў закончыў тэалагічны факультэт сьвятых Кірыла і Мятода Аламоўцкага ўніверсітэта (Чэская Рэспубліка), атрымаўшы ступень магістра тэалогіі. У 2000 г. ён абараніў ліцэнцыят па пастаральнай тэалогіі. У 2002 г. айцец Тарас уступіў у Чын братоў меншых сьвятога Францішка з Паўлы. З 2006г. ён выкладае пастаральную тэалогію ў Івана-Франкоўскай тэалагічнай акадэміі. |
22.05.2008
|