Пошук

Каляндар

 


7.01.2010
“Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі”ВІНШУЕМ З РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ УСІХ, ХТО ЯГО СЬВЯТКУЕ ПАВОДЛЕ СТАРОГА КАЛЕНДАРА.

Шчыра віншуем са Сьвятам Раства Хрыстовага нашых братоў – грэка-католікаў Украіны ды ўсіх грэка-католікаў, хто сьвяткуе паводле юліянскага календара.

Віншуем усіх наведвальнікаў нашага сайта.

Віншуем нашых братоў – вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія адзначаюць Раство Хрыстова 7 студзеня.

Няхай сьвятло Божай Праўды, што зьзяе з Віфлеему, прасьвятляе ўсіх людзей добрай волі.

І няхай малітвы Жыровіцкай Маці Божай, шанаванай вернікамі Беларусі і Ўкраіны, спадарожнічаюць усім у Новым 2010 Годзе.

Усім наведвальнікам сайта www.svjazep.org жадаем вялікага супакою сэрца,
радасьці і надзеі.

Хрыстос нарадзіўся – Яго славім!
6.01.2010
ПАРТРЭТ ЎЛАДЫКІ АНТОНА НЕМАНЦЭВІЧА, аўтар А. КрывенкаПАРТРЭТ ЎЛАДЫКІ АНТОНА НЕМАНЦЭВІЧА, аўтар А. КрывенкаШтогод 6 студзеня беларускія грэка-католікі узгадваюць мучаніцкую сьмерць экзарха Антона Неманцэвіча, замучанага ў менскай турме СД 6 студзеня 1943 года.

6 студзеня 2010 года ў капліцы Душпастырскага цэнтра Сьвятога Язэпа адбылася ўрачыстая Літургія Сьвята Богазьяўленьня з Вялікім асьвячэньнем вады.
У часе Літургіі протапрэзьбітар Яўген Усошын у кароткім слове згадаў, што менавіта ў гэты дзень, у які па юльянскім каледары прыпадае пярэдадзень Раства Хрыстовага, а паводле грыгарыянскага календара сьвяткуецца Хрост Госпада нашага Ісуса Хрыста, у 1943 годзе памёр у турме нямецкага нацыстскага СД у Менску першы экзарх Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Антон Неманцэвіч.
6.01.2010
Сьвяткаваньне Нараджэньня Хрыстовага (Фотагалерэя)Радасьць ад Божага Нараджэньня

Вось ужо заканчваецца калядны час паводле нашае традыцыі і гэта натхняе нас прыгадаць радасьць ад сьвяткаваньня, якую мы разам з нашымі дзецьмі перажылі на самым пачатку, 25 сьнежня, ў дзень Божага Нараджэньня.

Насамрэч супольнае сьвяткаваньне парафіяў Праведнага Язэпа і сьв. Мікалая пачалося яшчэ ўвечары 24-га з урачыстай вячэрні з літургіяй Васіля Вялікага, якая паводле старажытнай царкоўнай традыцыі служыцца ў навячэр'е (вечар напярэдадні) самога Сьвята. 25-га сьнежня а 12-й гадзіне, адразу пасьля ўрачыстай сьвяточнай Літургіі Яна Залатавуснага, адбылося сьвяткаваньне для ўсіх нашых дзетак і іхніх бацькоў.
5.01.2010
ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІНавагодняя духоўная вандроўка івацэвіцкіх грэка-католікаў

3 студзеня 2010, у першую нядзелю новага года, група вернікаў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах зьдзейсьніла духоўную вандроўку ў Слонім, Жыровічы і Быцень.
Мэтай гэтай пілігрымкі была малітва да Багародзіцы на месцах шанаваньня Яе Жыровіцкай Іконы, 280 гадоў каранацыі якой сьвяткуецца ў 2010 г.
Сярод пілігрымаў былі Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей і семінарыст Сяргей Раюнец, які навучаецца ў Рыме.
2.01.2010
ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІГрэка-каталіцкі “Царкоўны каляндар 2010”

1 судзеня 2010 г., у капліцы Душпастырскага цэнтра нашай Парафіі Праведнага Язэпа прайшла прэзэнтацыя грэка-каталіцкага “Царкоўнага каляндара” на новы 2010 год..
Пасьля Боскай Літургіі протапрэзьбітар Цэнтральна-заходняга дэканата а. Яўген Усошын прадставіў тытул, тэму і зьмест новага каляндара.
У гэтым годзе каляндар мае тытул “Жыровіцкая Заступніца – Маці Еднасьці” і прысьвячаны ён 280-тым угодкам каранаваньня папскімі каронамі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы. Таму ў ім зьмешчаныя розныя спіскі Жыровіцкай Іконы і фрагменты Акафісту, які чытаецца перад гэтай Іконай а прыпеў якога гучыць: “Радуйся, ласкавая Ўладарка нашая і міласэрная Заступніца!”

Згодна з шматгадовай традыцыяй царкоўных каляндароў выдаваных для грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі ў календаруюме на кожны дзень, акрамя імёнаў сьвятых, пададзены біблійныя чытаньні на Літургіі. На кожны месяц прапануецца цытата з навучаньня Папы Бенядыкта XVI адносна Багародзіцы.

Каляндар выдадзены на замову грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.
Яго можна атрымаць за ахвяраваньне ў грэка-каталіцкіх парафіях нашай Царквы.

У выпадку немагчымасьці знайсьці каляндар, просім зьвяртацца за дапамогай на наш адрас:
svjazep@gmail.com
31.12.2009
а. Алесь Аўдзяюка. Алесь АўдзяюкУлюбёныя ў Госпадзе Браты і Сёстры, вернікі Парафіі Праведнага Язэпа!

Да канца гэтага 2009 года засталіся апошнія гадзіны.
І тое, што мы можам у гэты час зрабіць, дык гэта задумацца аб тым, як прайшоў гэты год для нас і нашае парафіяльнае супольнасьці.
Мы можам узгадаць усё тое дабро, якое мы атрымалі ад нашага Госпада і таксама якое мы зрабілі самі з Ягонаю дапамогай, і падзякаваць Яму за гэта.
Мы можам узгадаць некаторыя, сумныя на першы погляд падзеі, якія далі нам новы жыцьцёвы вопыт ды новыя веды, і таксама падзякаваць за гэта Госпаду.
Мы можам зірнуць вакол, на тых, хто крочыць па жыцьці побач з намі, пабачыць усё тое, што яны заўважна ці незаўважна робяць для нас, і падзякаваць за гэта... і ім, і Госпаду.
30.12.2009
ераманах Антон (Нікалаеў)ераманах Антон (Нікалаеў)Беларускі новасьвятар - ераманах Антон (Нікалаеў) з ордэну рэдэмптарыстаў (Ордэну Найсьвяцейшага Збавіцеля – CSsR), які быў рукапакладзены на сьвятара ў Львове на сьвята Сьвятамучаніка Язафата – 25 лістапада (паводле юліянскага календара) 2009 г., на ўрачыстасьці Раства Хрыстовага прыехаў у Менск.
29.12.2009
ЗАЎПАКОЙНАЯ ЛІТУРГІЯ ЗА СЬВЯТОЙ ПАМЯЦІ ВЕРУ РЫЧНа 9-ты дзень пасьля сьмерці сьвятой памяці Веры Рыч - 29 сьнежня 2009 г. - у капліцы Душпастырскага цэнтра Сьв. Язээпа ў 18:30 была адслужаная заўпакойная Літургія за спачын яе душы. Літургію адслужыў архімандрыт Сяргей.

Спадарыня Вера ціха адышла да Бога каля нядзелі 20 сьнежня ў сваім дому, да самага апошняга дня захаваўшы лучнасьць з Беларусьсю і Беларускай Царквой.
29.12.2009
Багаслужбы ў Менску на Новы 2010 Год ГасподніГрэка-каталікі г. Менска сьвяткуюць Новы 2010 Год паводле наступнага раскладу:

31 СЬНЕЖНЯ 2009 г.
Адданьне сьвята Раства Хрыстовага
Вечар падзякі за 2009 г.

18:30 – Боская Літургія (для ўсіх парафіяў Менска)
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра Сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

1 СТУДЗЕНЯ 2010 г.
Абрэзаньне Гасподняе
Сусьветны Дзень Міру


Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьвятога Міколы Цудатворцы
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)
11:00 — Боская Літургія на пачатак Новага грамадзянскага году.

* * *
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Сьвятога Духа
ў ніжнім храме касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл)
(пл. Незалежнасьці, 15)
18:00 — Боская Літургія на пачатак Новага грамадзянскага году.
26.12.2009
26 сьнежня, Сабор Багародзіцы і сьвята Праведнага ЯзэпаСьвята Парафіі Праведнага Язэпа

11:00 – сьвяточная Боская Літургія (для ўсіх парафіяў Менска)
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра Сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier