Пошук

Каляндар

 

Прыміцыйныя Літургіі ераманаха Антона ў Маладзечне і Менску  


ераманах Антон (Нікалаеў)ераманах Антон (Нікалаеў)Беларускі новасьвятар - ераманах Антон (Нікалаеў) з ордэну рэдэмптарыстаў (Ордэну Найсьвяцейшага Збавіцеля – CSsR), які быў рукапакладзены на сьвятара ў Львове на сьвята Сьвятамучаніка Язафата – 25 лістапада (паводле юліянскага календара) 2009 г., на ўрачыстасьці Раства Хрыстовага прыехаў у Менск.

Прыміцыйныя Літургіі ераманаха Антона ў Маладзечне і Менску25 сьнежня 2009 г. ён служыў прыміцыйную Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне.

Прыміцыйныя Літургіі ераманаха Антона ў Маладзечне і Менску26 сьнежня 2009 г. а. Антон, па блаславеньню Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея, узначаліў Боскую Літургію парафіяльнага сьвята парафіі Праведнага Язэпа.

27 сьнежня 2009 г. ераманах Антон адслужыў прыміцыйную Боскую Літургію для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Гэта была асаблівая радасьць для той парафіі, паколькі ордэн рэдэмптарыстаў у асаблівы спосаб пашырае ўшаноўваньне Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Прыміцыйныя Літургіі а. Антона сталі таксама нагодай для асаблівай малітвы аб сьвятарскіх і манаскіх пакліканьнях у БГКЦ.

30.12.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier