
18–25 студзеня 2011 г. ва ўсім свеце праходзіць 44 Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Да гэтай малітвы далучаецца і Каталіцкі Касцёл у Беларусі.
У межах тыдня 22 студзеня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) адбудзецца супольная малітва прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. Удзел у службе прыме Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей Гаек.
18.30 — літургія, якую ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі Марцін Відавіч;
19.30 — экуменічнае набажэнства, пасля якога адбудзецца ламанне хлеба паміж удзельнікамі.
Сёлета матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў падрыхтаваны хрысціянамі ў Іерусаліме. Дэвізам стануць евангельскія словы з Дзеяў Апосталаў: «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам».
Паводле Catholic.by