Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Праграма Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам (пар. Дз 2, 42) Парадак правядзення набажэнства і тэксты малітваў на кожны дзень у фармаце Word (rtf) змешчаны тут >>> Чатыры элементы еднасці Матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў былі падрыхтаваны хрысціянамі ў Іерусаліме, якія галоўнай тэмай выбралі фрагмент з Дзеяў Апосталаў: «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам» (пар. Дз 2, 42). Гэты фрагмент з’яўляецца заклікам да пошуку натхнення і аднаўлення, а таксама да вяртання да асноў веры першапачатковага Касцёла ў Ерузалеме. З’яўляецца, урэшце, заклікам, каб прыпомніць сабе час, калі Касцёл быў не падзелены. У межах гэтай тэмы былі прадстаўлены чатыры элементы, якія з’яўляюцца знакамі першай хрысціянскай супольнасці, істотнымі і для сённяшняй хрысціянскай супольнасці — ва ўсіх яе праяўленнях і месцах. Па-першае, слова Божае было перададзена праз Апосталаў. Па-другое, супольнасць (koinonia) была важным знакам першых вызнаўцаў Хрыста. Трэцім знакам першапачатковага Касцёла была цэлебрацыя Эўхарыстыі (ламанне хлеба) на ўспамін Новага Запавету, якую Езус устанавіў праз сваю муку, смерць і змёртвыхпаўстанне. Чацвёрты аспект — гэта заклік да нястомнай малітвы. Гэтыя чатыры элементы з’яўляюцца слупамі жыцця Касцёла і яго адзінства. Тэмы васьмі дзён Дзень 1: Касцёл у Іерусаліме. Дзень 2: Шмат членаў у адным Целе. Дзень 3: Яднае нас трыванне ў вучэнні Апосталаў. Дзень 4: Дзяліцца — выражэнне нашага адзінства. Дзень 5: Ламаць хлеб у надзеі. Дзень 6: Умацаваныя да дзеяння праз малітву. Дзень 7: Жыць вераю ў змёртвыхпаўстанне. Дзень 8: Пакліканыя да служэння паяднанню. Дзень 1 нагадвае мінулае Касцёла-Маці ў Ерузалеме, указваючы адначасова на яго трыванне ў Касцёле сённяшніх часоў ва ўсім свеце і ва ўсіх яго праяўленнях. Ён нагадвае нам пра адвагу першапачатковага Касцёла, які смела сведчыў праўду, а таксама пра неабходнасць нашых намаганняў з мэтай будавання справядлівасці ў Ерузалеме і ва ўсім свеце. Дзень 2 нагадвае, што так, як першая супольнасць, з’яднаная праз спасланне Духа Святога, збірала людзей рознага паходжання, таксама сёння Касцёл у Іерусаліме прадстаўляе багатую разнастайнасць хрысціянскай традыцыі. Наш заклік на сёння — гэта дасягненне яшчэ больш бачнага адзінства, з пакорным прыняццем неаднолькавасці ў нашых традыцыях. Дзень 3 скіроўвае позірк на першы істотны элемент адзінства — слова Божае, якое пазнаецца праз навучанне апосталаў. Касцёл у Іерусаліме нагадвае нам, што, нягледзячы на падзелы паміж намі, апостальскае навучанне прыспешвае нас прысвяціць сябе любові да іншых і вернасці Касцёлу, які з’яўляецца адным целам. Дзень 4 акцэнтуе ўвагу на дзяленні — як чарговым выражэнні адзінства. У першых хрысціянаў усё было супольнае, такім чынам, Касцёл іерусалімскі заклікае ўсіх Сясцёр і Братоў дзяліцца ўсімі дарамі з радасным і шчодрым сэрцам, каб ніхто не застаўся ў патрэбе. Дзень 5 выражае трэці элемент адзінства — ламанне хлеба — які яднае нас у надзеі. Нашае адзінства выходзіць па-за святую Камунію; яно павінна ўтрымліваць адпаведнае настаўленне да этычнага жыцця чалавека і супольнасці як цэласнасці. Аднак Касцёл Іерусаліма прыспешвае хрысціянаў з’яднацца ў тым ламанні хлеба ўжо сёння, бо падзелены Касцёл не можа з дастатковым аўтарытэтам і моцаю выказвацца ў справах міру і справядлівасці. Дзень 6 прадстаўляе чацвёрты знак адзінства — разам з Касцёлам Іерусаліма мы атрымліваем сілу, якая вынікае з малітвы. Асабліва Малітва Панская заклікае ўсіх у Іерусаліме і ва ўсім свеце, слабых і моцных, працаваць разам на карысць справядлівасці, супакою і еднасці, набліжаючы надыход Божага валадарства. Дзень 7 вядзе нас за межы чатырох элементаў, якія мы ўзгадвалі да гэтага, бо Касцёл у Ерузалеме радасна абвяшчае змёртвыхпаўстанне нават тады, калі мусіць зносіць боль Хрыстовага крыжа. Змёртвыхпаўстанне Езуса з’яўляецца для хрысціянаў у Іерусаліме надзеяй і сілай, якая робіць магчымым іх сведчанне праз працу на карысць свабоды і міру — у Месцы Супакою. Дзень 8 завяршае нашае падарожжа заклікам да Касцёлаў Іерусаліма больш шырока служыць паяднанню. Нават калі хрысціяне дасягаюць адзінства паміж сабою, іх праца не завершана, бо мусяць паяднацца таксама з іншымі. Для Іерусаліма гэта палестынцы і ізраільцяне; у іншых супольнасцях хрысціяне пакліканы да таго, каб шукаць справядлівасці і паяднання ва ўласным атачэнні. Паводле Catholic.by |
|
17.01.2011
|






Сёньняшняе чытаньне:
