Дзень памяці Блаславёнага Юрыя (Матулевіча)
 27 студзеня Царква ўспамінае блаславёнага Юрыя (Матулевіча), біскупа Віленскага, які быў першым ардынярыем для парафіяў візантыйскага абраду, што знаходзіліся на тэрыторыі Віленскай дыяцэзіі. Блаславёны Юры Матулевіч быў аднавіцелем Ордэну Марыянаў, біскупам віленскім (1918-1925)і стала падтрымліваў ідэю еднасьці Царквы. Яшчэ ў 1921 годзе (да пачатку т. зв. нэа-унійнай акцыі ён прасіў у кангрэгацыі Усходняй Царквы права служыць у ва ўсходнім абрадзе для двух лацінскіх сьвятароў Міхала Пятроўскага і Антона Зянкевіча. Быў тым хто паспрыяў здзяйсьненьню сьвятарскага пакліканьня а. Баляслава Пачопкі. Блаславёны сьвяціцель Юры меркаваў, што ерархія і структура Ўніяцкай Царквы павінны быць якнайхутчэй адноўленыя. Ён быў прыхільнікам працы езуітаў у Альберціне і базыльянаў у Таракані.
|