
«У добры шлях, „Magnifiсat“», — такімі словамі распачаў 6 верасня 2011 г. адкрыццё VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм яго старшыня Юрый Гарулёў. У першы дзень конкурсны прагляд фільмаў праходзіў у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску, а з 7 па 10 верасня — у гарадах і мястэчках Віцебскай вобласці.
Фестываль праходзіць ужо ў сёмы раз, але толькі другі год ён распачынаецца ў Мінску. Сёлета, па словах Юрыя Гарулёва, за перамогу будуць змагацца каля 40 дакументальных і анімацыйных фільмаў з 13 краін свету (Арменіі, Беларусі, ЗША, Літвы, Ізраіля (упершыню), Іспаніі, Італіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Францыі і Чэхіі.