
18 лютага пры грэка-каталіцкім Цэнтры св. Язэпа ў Менску адбыўся «Вечар спяванай паэзіі».
Вечар быў арганізаваны ў рамках духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячага Посту, а таксама, з нагоды святкавання міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
У праграме Вечару былі выкананыя песні на вершы Купалы, Караткевіча, Разанава, Мілаша, а таксама на аўтарскія вершы.
Выканаўцы: Раман Яраш, Андрэй Касцень, Алеся Медушэўская. Выкананне: Гітара, вуснавы гармонік, мандаліна, дарбук.
Са святам Роднай Мовы, сябры!