
29 чэрвеня 2012 г. у Мінску адбыўся прыём з нагоды 7-годдзя Пантыфікату і 85 гадоў з дня нараджэння Яго Святасці Бэнэдыкта XVI. Па запрашэнні Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці адзначыць гэту падзею сабраліся каталіцкія іерархі Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі гарадской улады, дыпламатычных місій, Міністэрства Замежных спраў, ААН.
На прыёме прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Францыі, Італіі, Германіі, Балгарыі, Сірыі, Ірака, Еўрапейскага Саюза, Турцыі, Румыніі, Ірана, Чэхіі, Ізраіля, Казахстана, Арменіі, Польшчы, Швейцарыі, Японіі, Малдовы, Палестыны, Літвы, Паўднёвай Афрыкі.
Падчас адкрыцця цырымоніі прагучалі гімны Ватыкана і Беларусі.