Пахавальная Служба за Сяргея Вітушку
“Са святымі супакой, Хрысце, душу заснулага слугі Твайго”.Пахавальная паніхіда за слугу Божага Сяргея і малітоўнае развітанне з ім адбудзецца ў Мінску ў сераду 4 ліпеня 2012 г. у 12:00 гадз. у грэка-каталіцкім храме ў душпастырскім Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст.м. «Аўтазаводская»). Спачылы Сяргей належаў да той групы беларускай моладзі, якая ў 1990 г. ініцыявала рэгістрацыю першай адноўленай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску. Памёр у Вільні 2 ліпеня 2012 г. на 47 годзе жыцця. Вечная памяць!
|