Пошук

Каляндар

 


23.11.2013
Беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы прыбываюць у РымЗ Блаславення Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Высокадастойнага Уладыкі Архібіскупа Клаўдзія (Гуджэроцці) арганізавана Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў ў Рым на Закрыццё Году Веры, а таксама з нагоды 390-х угодкаў  мучаніцкай смерці св. Язафата (1623) i 50-х угодкаў складзення ягоных мошчаў (рэліквій) у Базіліцы св. Пятра (1963).
22.11.2013
Кіраўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў сустрэліся з Папам Рымскім«У вашых асобах бачу вашыя Цэрквы і жадаю, перш за ўсё, засведчыць сваю блізкасць і малітвы за статак, які Госпад Ісус даверыў кожнаму з вас», - гэтымі словамі Папа Францыск павіншаваў Патрыярхаў і Вярхоўных архібіскупаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў падчас спецыяльнай аўдыенцыі, прысвечанай становішчу гэтых цэркваў.
18.11.2013
Кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, узначаліць Імшу ў мінскай архікатэдрыУ канферэнцыі "Хрысціянская антрапалогія перад выклікам сучаснасці", якая праходзіць у Мінску з 17 па 19 лістапада, прыме ўдзел старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, які паўнамоцна прадстаўляе Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству. 19 лістапада кардынал узначаліць Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

Імша пачнецца ў 18.30.

Да ўдзелу ў літургіі запрашаецца духавенства, кансэкраваныя асобы і вернікі.
14.11.2013
“Веру, Госпадзе, і вызнаю…”У Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для грэка-каталіцкіх святароў Беларусі.

13-га - 15-га лістапада 2013 г. прайшлі ў Баранавічах рэкалекцыі для святароў, якія нясуць служэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі.
Гасціну грэка-каталіцкія святаслужыцелі атрымалі ў рэкалекцыйным цэнтры, што пры манастыры Сёстраў Місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах.
14.11.2013
«Lumen fidei – fidelitas sacerdotalis»У Мінску пройдзе агульнабеларуская сустрэча святароў

Агульнабеларуская сустрэча святароў, прымеркаваная да завяршэння Года веры, пройдзе 15 лістапада ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Сустрэча будзе мець назву «Lumen fidei – fidelitas sacerdotalis» («Святло веры – святарская вернасць»). Удзел у сустрэчы возьмуць усе святары Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.
13.11.2013
Паклікання да таго, каб клікаць да Хрыста іншыхВа ўспамін св. Язафата прайшла сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі

12 лістапада ў Глыбокім прайшла сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. З нагоды таго, што яна адбылася ва ўспамін св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, знакамітага уніяцкага дзеяча, які з’яўляецца апекуном дыяцэзіі, на сустрэчу прыбыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
11.11.2013
У ВЕНЕ ЎЗГАДАЛІ МУЧАНІЦТВА СВЯТОГА ЯЗАФАТА І МУЧАНІКАЎ УСХОДНІХ ЦЭРКВАЎПа блаславенні кардынала Хрыстафора Шэнборна, мітрапаліта Венскага, які з’яўляецца іерархам-ардынарыем для католікаў візантыйскага абраду (грэка-католікаў) у Аўстрыі, 9 і 10 лістапада 2013 г., у Вене прайшлі дні ўспаміну мучаніцтва святамучаніка Язафата Кунцэвіча, архібіскупа Полацкага (з нагоды 390-х угодкаў ягонай мучаніцкай смерці), а таксама мучанікаў Усходніх Цэркваў (каталіцкіх і праваслаўных).
Канферэнцыю ўзначаліў Венскі кардынал Хрыстафор Шэнбарн, у прысутнасці пачэсных гасцей: кардынала Леанарда Сандры, прэфекта Ватыканскай Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў ды Апостальскага Нунцыя ў Аўстрыі архібіскупа Пятра Цурбрыгена.

З нагоды 75-х угодкаў “крышталовай начы (9 лістапада 1938 г.), якая пачала “Шоах” яўрэяў у Еўропе (у гэтую ноч толькі ў Вене было спалена 24 з 25-ці сінагогаў), у разважанні ды малітве ўдзельнікі ўзгадалі таксама ахвяраў нацысцкага генацыду яўрэяў.
1.11.2013
“ДЗЯДЫ” –  ЧАС МАЛІТОЎНАЙ ПАМЯЦІ ПРА ПАМЕРЛЫХ1 – 9 лістапада 2013 г. - Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

1.11.2013 – ПЯТНІЦА, гадз. 18:30 – Парафія Праведнага Язэпа і Парафія Св. Мікалая,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай.
31.10.2013
У Мінску адбудзецца міжнародная міжканфесійная канферэнцыя «Хрысціянская антрапалогія перад выклікам сучаснасці»17–19 лістапада ў Мінску адбудзецца міжнародная міжканфесійная канферэнцыя «Хрысціянская антрапалогія перад выклікам сучаснасці». Плануецца, што канферэнцыя пачне працу 17 лістапада ў 16.00 на базе Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й.Рау (IBB цэнтр). У першы дзень на пленарным пасяджэнні чакаюцца выступленні ганаровых гасцей.
29.10.2013
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!29 кастрычніка – дзень жалобы і малітвы

Як вядома, у  ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў — літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў. Гэта быў час сатанінскага тэрору і генацыду беларускага народу.

Гэтая сумная гадавіна прыпадае ў час, калі хрысціяне асобліва моляцца за памерлых. У гэты дзень вернікі наведваюць месцы пахавання ахвяраў тэрару, ставяць свечкі ды моляцца.

Вернікі таксама наведваюць храмы горада Мінска і там, у малітве, узгадваюць перад Богам нявінныя ахвяры пераследу.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier