Пошук

Каляндар

 

У ВЕНЕ ЎЗГАДАЛІ МУЧАНІЦТВА СВЯТОГА ЯЗАФАТА І МУЧАНІКАЎ УСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ  


У ВЕНЕ ЎЗГАДАЛІ МУЧАНІЦТВА СВЯТОГА ЯЗАФАТА І МУЧАНІКАЎ УСХОДНІХ ЦЭРКВАЎПа блаславенні кардынала Хрыстафора Шэнборна, мітрапаліта Венскага, які з’яўляецца іерархам-ардынарыем для католікаў візантыйскага абраду (грэка-католікаў) у Аўстрыі, 9 і 10 лістапада 2013 г., у Вене прайшлі дні ўспаміну мучаніцтва святамучаніка Язафата Кунцэвіча, архібіскупа Полацкага (з нагоды 390-х угодкаў ягонай мучаніцкай смерці), а таксама мучанікаў Усходніх Цэркваў (каталіцкіх і праваслаўных).
Канферэнцыю ўзначаліў Венскі кардынал Хрыстафор Шэнбарн, у прысутнасці пачэсных гасцей: кардынала Леанарда Сандры, прэфекта Ватыканскай Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў ды Апостальскага Нунцыя ў Аўстрыі архібіскупа Пятра Цурбрыгена.

У ВЕНЕ ЎЗГАДАЛІ МУЧАНІЦТВА СВЯТОГА ЯЗАФАТА І МУЧАНІКАЎ УСХОДНІХ ЦЭРКВАЎУ ВЕНЕ ЎЗГАДАЛІ МУЧАНІЦТВА СВЯТОГА ЯЗАФАТА І МУЧАНІКАЎ УСХОДНІХ ЦЭРКВАЎЗ нагоды 75-х угодкаў “крышталовай начы (9 лістапада 1938 г.), якая пачала “Шоах” яўрэяў у Еўропе (у гэтую ноч толькі ў Вене было спалена 24 з 25-ці сінагогаў), у разважанні ды малітве ўдзельнікі ўзгадалі таксама ахвяраў нацысцкага генацыду яўрэяў.


У суботу, 9 лістапада 2013 г., у Вескім універсітэце прайшла Міжнародная гістарычна-багаслоўская канферэнцыя пад назвай “Што значыць сёння быць хрысціянінам?”
Суарганізатарамі канферэнцыі былі Міжнародны Багаслоўскі Інстытут (ІТІ) ў Трумаў (Аўстрыя) ды Украінскі Каталіцкі Універсітэт у Львове.
У канференцыі ўдзельнічала 13 грэка-каталіцкіх іерархаў з Аўстрыі, Германіі, Францыі, Велікабрытаніі, Румыніі, Венгрыі, Славакіі, Украіны і Беларусіі. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляў архімандрыт Сяргей (Гаек).
Удзельнікі канферэнцыі (амаль 100 асобаў) прыбылі з 18-ці краінаў Еўропы, ЗША і Канады.

Падчас канферэнцыі яшчэ раз быў асэнсаваны мучаніцкі подзвіг святамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, а таксама мучанікаў і пакутнікаў Усходніх Цэркваў у Еўропе (грэка-каталіцкіх і праваслаўных), у пэрыяд ганенняў вернікаў розных канфесіі з боку камуністычнага і нацысцкага рэжымаў.
У святле гэтага ж подзвігу ўдзельнікі разважалі над выклікамі, якія сёння стаяць перад хрысціянамі ў Еропе, а таксама ў іншых краінах свету.
Узгадана драматычны пераслед хрысціянаў на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сірыі.

Увечары, у суботу, пасля навуковай канферэнцыі, у Венскім катэдральным саборы св. дыякана Сцяпана была адслужаная архіярэйская Боская Літургія, якую ўзначаліў грэка-каталіцкі мітрапаліт Львоўскі Ігар (Возняк), у саслуженні грэка-каталіцкіх святароў візантыйскага абраду (украінцаў, румынаў, венграў, славакаў, мельхітаў), якія нясуць душпастырскае служэнне ў Аўстрыі, ды замежных гасцей.
Катэдральны сабор быў напоўнены вернікамі Усходніх Цэркваў і рыма-католікамі. Прысутнічалі таксама грэка-каталіцкія пілігрымы з венгерскага марыйнага санктуарыя Марыяпоўч.

У нядзелю, 10 лістапада 2013 г., у Венскім цэнтральным грэка-каталіцкім храме св. вялікамучаніцы Бабрары, мітрапаліт Львоўскі Ігар узначаліў Боскую Літургію, у саслужэнні украінскіх біскупаў Багдана (Дзюраха) і Глеба (Ланчыны), архімандрыта Сяргея (Гаека) ды венскіх душпастыраў для ўкраінцаў.
У гэтым храме ў перыяд 1913-1949 гг. захоўваліся мошчы св. Язафата, якія пасля былі перавезены ў Рым.

11.11.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier