Пошук

Каляндар

 

Беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы прыбываюць у Рым  


Беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы прыбываюць у РымЗ Блаславення Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Высокадастойнага Уладыкі Архібіскупа Клаўдзія (Гуджэроцці) арганізавана Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў ў Рым на Закрыццё Году Веры, а таксама з нагоды 390-х угодкаў  мучаніцкай смерці св. Язафата (1623) i 50-х угодкаў складзення ягоных мошчаў (рэліквій) у Базіліцы св. Пятра (1963).

Першая група пілігрымаў, якую духова апякают протапрэзбітар-дэкан Андрэй Абламейка, віцэ-дэкан Аляксандр Шаўцоў і ераманах-рэдэмптарыст Зміцер (Чарнель), адправіліся ў Рым на аўтобусе некалькі дзён таму ды на пілігрымім шляху наведала Санктуарый Найсятой Багародзіцы на Ясной Гары у (Чэнстахове) ды храм св. Барбары ў Вене, дзе пэўны час захоўваліся мошчы Святамучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага.

Іншая група пілігрымаў, якую духова апякае протапрэзбітар Яўген Усошын, адправілася сёння на самалёце з Вільні, дзе малілася перад Іконай Маці Божай Вострабрамскай ды ў грэка-каталіцкім храме Святой Тройцы, пры якім у свой манаскм подзвіг пачынаў Святамучанік Язафат.

У суботу 23 лістапада 2013 г. пілігрымы ў розных групах прыбываюць у Рым, каб у нядзелю 24 лістапада, удзельнічаць у святой Імшы, якую Яго Святасць Папа Францішак адслужыць на Завяршэнне Году Веры на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

У панядзелак 25 лістапада беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы (з Беларусі ды з Замежжа) будуць удзельнічаць у Боскай Літургіі, якую ў Базыліцы Святога Пятра, на алтары Катэдры Святога Пятра, узначаліць Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенсва Святаслаў, у саслужэнні іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, сярод якіх знаходзіцца і архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ.
Пасля пілігрымы ушануюць мошчы Святамучаніка Язафата, што захоўваюцца ў алтары св. Васіля Вялікага. Будуць таксама маліцца перад Іконай Жыровіцкай Маці Божай у рымскім храме святых Сяргея і Вакха.

На паваротным шляху пілігрымы наведаюць Венецыю і Велеград, месцы звязаныя з місійнай дзейнасцю святых Кірылы і Мятода, Настаўнікаў Славянаў.

23.11.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier