Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
«Lumen fidei – fidelitas sacerdotalis»
Агульнабеларуская сустрэча святароў, прымеркаваная да завяршэння Года веры, пройдзе 15 лістапада ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Сустрэча будзе мець назву «Lumen fidei – fidelitas sacerdotalis» («Святло веры – святарская вернасць»). Удзел у сустрэчы возьмуць усе святары Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. Праграма сустрэчы: 9.00-10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў; 10.00-10.15 – малітва на працягу дня; 10.15-11.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, духоўная канферэнцыя (магчымасць споведзі); 11.00-11.10 – зварот да святароў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілеўскага; 11.10-11.30 – зварот да святароў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі; 11.30-12.15 – даклад на тэму «Святар у службе Касцёлу і грамадству ў сучаснай рэчаіснасці»; 12.15-12.20 – «Анёл Панскі»; 12.30-13.45 – абед; 13.45-14.30 – братэрская сустрэча за кавай і гарбатай (дольны касцёл); 14.30-16.00 – круглыя сталы; 16.00-16.50 – справаздача з працы круглых сталоў; 17.00 – святая Імша на заканчэнне сустрэчы, узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч. Тэмы круглых сталоў: Пытанні літургікі – літургічнае права і рэчаіснасць. Кананічнае права пра сакрамэнты. Касцёльны суд. Супрацоўніцтва са свецкімі вернікамі ў душпастырстве. Супрацоўніцтва і адзіная мэта. Супрацоўніцтва дыяцэзіяльных і законных супольнасцяў. Мас-медыя – сучасны сродак евангелізацыі. Дабрачыннасць. Харызма і экзарцызмы ў душпастырскім служэнні. Сям’я ў душпастырстве Касцёла. Салідарнасць паміж святарамі і іх адзінства з біскупам. Святарскае служэнне і грамадства. Агульнабеларуская сустрэча святароў будзе ўжо другой па ліку. Першая адбылася 4 жніўня 2009 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены, праходзіла ў дзень успаміну апекуна святароў св. Яна Марыі Віянэя і была прымеркавана да Года святарства, абвешчанага ў Паўсюдным Касцёле Папам Бэнэдыктам XVI. Паводле Catholic.by |
|
14.11.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
